Свіно́ — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́ (прыток Обалі) на мяжы з Полацкім раёнам.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных пратокай (паўднёва-заходні плёс — Вялікае Свіно, паўночна-ўсходні — Малое Свіно). Схілы катлавіны спадзістыя, берагі нізкія. Плошча вадазбору 180 км².
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Паласа прыбярэжнай расліннасці шырынёй да 220 м. У возера ўпадаюць ручаі і рака Чарнец, выцякае рака Асмоціца, злучаючая Вялікае Свіно з возерам Вялікая Восмата.
Возера даследавана лабараторыяй возеразнаўства БДУ ў 1977 годзе.
Вялікае Свіно Паўднёва-заходні плёс возера носіць назву Вялікае Свіно́. Плошча люстра 3,44 км², даўжыня 4,1 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 9,8 м. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км.
Малое Свіно Малое Свіно́ з’яўляецца паўночна-заходнім плёсам возера, злучаным з Вялікім Свіно невялікай пратокай (на некаторых картах у гэтым месцы пазначаны брод).Плошча люстра складае 1,06 км², даўжыня 2,9 км, шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 6,7 м. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км.Упадаюць ручаі з возера Даты́на і з возера МакеенскаеЛіст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г..
Літаратура Калечыц В. А. Свіно. //
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна