BMW Neue Klasse () — сямейства аўтамабіляў BMW, якое аб’ядноўвае мадэлі 1500 (Е115), 1600 (E116), 1800 (Е118), 2000 (Е121), 2000C/CA/CS (E120).
З 1962 па 1972 год у агульнай колькасці было зроблена 329 626 аўтамабіляў сямейства.
З 1972 года топавыя чатырохдзверныя седаны Neue Klasse былі заменены буйнейшай і больш прэстыжнай пятай серыяй BMW E12. А топавыя мадэлі купэ — 2000С і 2000CS у 1969 годзе саступілі месца шасціцыліндравым мадэлям пачынаючы з 2800CS.
«Новы клас» захаваў кампанію BMW ад фінансавага спусташэння і стаў адпраўной кропкай для многіх пазнейшых серый BMW.
Гісторыя У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя BMW выраблялі дарагія аўтамабілі, якія не карысталіся дастатковым попытам. Малагабарытныя аўтамабілі Isetta і мадэль 700 ледзь утрымлівалі кампанію на плыву. Пачалі імкліва ўзрастаць даўгі, зменшыліся продажы.
Па меры аднаўлення эканомікі Германіі, рос і попыт на аўтамабілі, які BMW не магла задаволіць гэтым мадэльным шэрагам: сярод кансерватыўных васьміцыліндравых седанаў і маленькіх машын не было прапановы для сярэдняга класа. Распрацоўка такой машыны пачалася ў 1953 годзе. Пачатак серыйнай вытворчасці быў запланаваны на 1958—1959 гады. Аднак усё больш хісткае фінансавае становішча прымусіла BMW спыніць праект у канцы 1958 года з-за недахопу сродкаў.
У 1959 годзе сур’ёзна разглядалася пытанне аб продажы кантрольнага пакета акцый BMW яго прамому канкурэнту — канцэрну Daimler. Каб пазбегнуць гэтага, савет дырэктараў прымае рашэнне аб выпуску новага аўтамабіля сярэдняга класа, які павінен быў значна палепшыць становішча кампанііАнталогія: Ход Е115-Е20 .
Распрацоўка новага аўтамабіля, у фінансава неспакойныя для BMW часы, стала магчымай дзякуючы інвестыцыям http://www.economypoint.org/b/bmw-e115.html BMW E115. Ён уклаў вялікую частку сямейных грошай, за тры месяцы знайшоў банкі, згодныя выдаць яму крэдыты, і скупіў амаль палову акцый BMW. Паправіўшы матэрыяльнае становішча кампаніі, Герберт Квандт узяўся за змяненне канцэпцыі вытворчасці.
Так BMW запускае новую мадэль — BMW 1500, з’яўленне якой сімвалізавала канчатак крызісу фірмы. Аўтамабіль быў прадстаўлены шырокай публіцы ў верасні 1961 года на Франкфурцкім аўтасалоне IAA. Дзве белыя машыны прыцягнулі велізарную колькасць наведвальнікаў. Аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі. Нягледзячы на тое, што гэтая мадэль аўтамабіля была яшчэ не гатовая для масавай вытворчасці, да чэрвеня 1962 года было сабрана каля 25 тысяч папярэдніх заявак на аўтамабіль, падмацаваных авансам. Вытворчасць была распачата толькі ў восені 1962 года.
18 жніўня 1965 года быў зроблены 100-тысячны аўтамабіль сямейства.
Да 1972 года ў агульнай колькасці было зроблена 329 626 аўтамабіляў. Гэта быў вялікі поспех, які вывеў BMW з крызісу.
Мадэльны шэраг
1500, 1600
Першынцам новага сямейства стала 1500 (E115) — самая малалітражная мадэль серыі. Аўтамабіль меў 1,5-літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 59 кВт (80 к.с.), развіваў максімальную хуткасць 150 км/г і паскараўся з 0 да 100 км/г за 16 с. Прэзентацыя мадэлі адбылася ў верасні 1961 г. на Франкфурцкім аўтасалоне IAA. Перадсерыйны выпуск пачаўся ў лютым 1962 года, серыйная вытворчасць вялася з кастрычніка 1962 па снежань 1964 года. Усяго выраблена адзінак BMW 1500.
З 1964 года на большасці рынкаў мадэль 1500 была заменена на 1600 (E116). Візуальна 1600 не адрознівалася ад 1500, але была істотна больш дасканалай тэхнічна. Рухавік выкарыстоўваў поршні, уніфікаваныя з рухавіком 1800, і развіваў 85 к. с.
У 1967 годзе мадэль заняла 2-е месца па выніках еўрапейскага конкурсу «Аўтамабіль года»Previous Winners: Car of the Year — 1967 // caroftheyear.org .
BMW 1600 выпускалася да 1966 года. Усяго з сакавіка 1964 па красавік 1966 года было пабудавана машын BMW 1600.
У 1966 годзе з’явілася двухдзверная версія 1600 — 1600-2, якая пазней была перайменавана ў 1602 (E114), якая мела мала агульнага з чатырохдзверным седанам 1600 і заснавала незалежную серыю мадэлей — гэтак званую «02-серыю».
1800
Другі член сямейства — BMW 1800 (E118) — з’явіўся ў верасні 1963 года.
На аўтамабілі выкарыстоўваўся 1,8-літровы рухавік магутнасцю 66 кВт (90 к.с.). З 1966 г. была даступная як опцыя аўтаматычная каробка перадач.
У красавіку 1971 года 1800 атрымала знешні выгляд мадэлі 2000 з шырокімі прастакутнымі фарамі і прастакутнымі заднімі ліхтарамі.
У ліпені 1972 года вытворчасць была скончана. Усяго было пабудавана BMW 1800.
1800 TI Версія 1800 TI (Touring International) мела рухавік магутнасцю 81 кВт (110 к. с.). Павелічэнне магутнасці было дасягнута шляхам павелічэння ступені сціску да 9,5:1 і ўсталявання двух карбюратараў Solex. Пярэднюю вось абсталявалі стабілізатарам папярочнай устойлівасці. Таксама паставілі крыху шырэйшыя 14-цалёвыя колы (5х14 замест 4,5х14, якія былі на BMW 1800).
Выпушчана 21 116 аўтамабіляў BMW 1800 TI.
1800 TI/SA
Пачынаючы з сярэдзіны 60-х, новы BMW стартуе практычна ва ўсіх еўрапейскіх аўтамабільных спаборніцтвах. Некаторыя з іх скончыліся для BMW вельмі паспяхова. Так, у 1964 годзе здолеў выйграць нямецкі чэмпіянат па кальцавых аўтагонках. Яшчэ адна значная перамога — другое месца ў бельгійскай гонцы «Spa 24 Hours» у 1965-м.
У 1965 г. была выпушчаная амалагацыйная серыя з 200 аўтамабіляў 1800 TI/SA. Усе аўтамабілі мадэлі 1800 TI/SA адпавядалі тэхнічным патрабаванням Еўрапейскага Чэмпіянату сярод легкавых аўто.
Версію 1800 TI/SA абсталявалі мадэрнізаваным варыянтам рухавіка М10, абсталяванага двума карбюратарамі Weber DCOE-45. У выніку, магутнасць стандартнага М10 павялічылася амаль у два разы — да 180 к.с., а максімальная хуткасць BMW 1800 TI / SA ўзрасла да 200 км / г. Таксама на BMW 1800 TI / SA была ўжыта мадэрнізаваная тармазная сістэма (дыяметр тармазных дыскаў быў большы, чым у базавай версіі) і надзейная падвеска (узбуйнены пярэдні вузел).
Агульны тыраж спорткара BMW 1800 TI/SA склаў 200 асобнікаў, большую частку раскупілі еўрапейскія аўтааматары (у ЗША патрапілі ўсяго 25 аўто)http://www.avtovilon.ru/Category/Cars/Foreign/BMW_1800_tisa_1965_silver.aspx BMW 1800 TISA 1965 Silver .
2000 (TI, tilux, tii)
У канцы студзеня 1966 года з’явілася мадэль 2000 (E121). Яна пазіцыянавалася як машына бізнес-класа і мела больш камфартабельны салон. Седану гэтай мадыфікацыі ўласцівы незвычайныя для BMW прастакутныя фары. Аўтамабіль абсталёўваўся двухлітровым рухавіком, магутнасцю 100 к.с. Акрамя стандартнай, выпускаліся і больш магутныя версіі — 2000 Ti і 2000tii.
2000ti (touring international) абсталёўвалася рухавіком ад 1800ti, магутнасць якога павялічылі да 135 к.с. Самая раскошная і дарагая версія 2000ti звалася BMW 2000tilux. 2000 tii абсталёўвалася рухавіком з непасрэдным упырскам паліва (адсюль і назва 2000tii — touring international, injected) і механічным нагнятальнікам, дзякуючы чаму магутнасць склала 180 к. с.
BMW 2000 Ti быў зняты з вытворчасці ўлетку 1968 года. BMW 2000 tilux выпускаўся да сакавіка 1970 года. Яго пераемнікам з канца 1969 года стаў BMW 2000 tii з інжэктарным рухавіком.
BMW 2000 карыстаўся нязменнай папулярнасцю да самага канца выпуску. Вытворчасць BMW 2000 і 2000 tii скончылася ў чэрвені 1972 года. Усяго было пабудавана седаны BMW 2000 усіх мадыфікацый, у тым ліку машыны BMW 2000 tii.
2000 (C/CA/CS)
У чэрвені 1965 года з’явілася спартыўная машына з кузавам купэ (Е120). За аснову ўзялі мадэль 3200CSBMW — Bavaria’s Driving Machines, Norbye, p.141The Ultimate History of BMW, Noakes, pp.66-67, а распрацоўку кузава вяло атэлье Karmann. Купэ выпускалася ў дзвюх версіях — 2000C і 2000CS, якія адрозніваліся толькі рухавіком.
2000CS абсталёўваўся толькі механічнай каробкай перадач. Пакупнікі 2000C маглі выбіраць паміж «механікай» і «аўтаматам», аднак вытворчасць 2000С з механічнай каробкай перадач была спынена ўжо ў верасні 1968 з-за недастатковага попытуАўтамабіль BMW 2000C / 2000 CS .
Кузавы ствараліся ў Оснабруку на заводзе Karmann, а канчатковая ручная зборка ажыццяўлялася на заводзе Мільбертсгофен у Мюнхене. З 22 лістапада 1965 года па 11 ліпеня 1970 года на заводзе Wilhelm Karmann GmbH было выпушчана 13 151 кузаваў, а з 18 жніўня 1968 года па 24 лютага 1970 года 549 гатовых аўтамабіляў. Такім чынам было выраблена 13 700 купэ. Усяго было пабудавана адз. BMW 2000C (пераважна з аўтаматычнай каробкай перадач) і адз. BMW 2000CS.
Пазней, на мадэрнізаваным шасі 2000CS было распрацавана купэ BMW E9.
Дызайн і канструкцыя
На платформе сямейства выпускалася некалькі мадэляў чатырохдзверных седанаў і двухдзвернае купэ. Тэхнічнай асновай сямейства быў чатырохцыліндравы рухавік BMW M10, распрацаваны пад кіраўніцтвам . Працоўны аб’ём рухавіка ў залежнасці ад мадэлі вар’іраваўся ад 1500 да 2000 см³.
Седан Дызайн кузава быў распрацаваны італьянскім дызайнерам ў супрацоўніцтве з . У выніку аўтамабіль атрымаў сучасны кузаў з акулавым носам і амаль плоскімі бакавінамі. Аўтамабілі «новага класа» былі аднымі з першых BMW, на задняй стойцы якіх быў ужыты характэрны элемент дызайну баварскіх машын, празваны .
Інтэр’ер
Першапачаткова на мадэлі было ўсталявана дзвюхспіцавае рулявое кола з паўкальцом. Усе сядзенні мелі тканую абіўку, а прыборная панэль была афарбавана ў колер кузава.
У 1964 годзе прыборная панэль атрымала аздабленне дрэвам. Рулявое кола стала з поўным кальцом. Інтэр’ер стаў больш складаны. Абіўка салона была перагледжана. Аўтамабіль атрымаў сядзенні, якія магчыма было скласці, а іх абіўка стала са скуры.
Аўтамабілі 1966 мадэльнага года атрымалі новыя больш контурныя сядзенні, дзвярны падлакотнік з ручкай, у прыборнай панэлі латок на тунэлі трансмісіі. На заднім сядзенні з’явіўся цэнтральны падлакотнік.
Найбольш істотныя змены інтэр’ер зведаў у ліпені 1968 года. Аўтамабіль атрымаў цалкам новую прыборную панэль з высокім шчытком прыбораў, новае рулявое кола з трыма спіцамі, новыя панэлі дзвярэй. Былі палепшаны вентыляцыя і ацяпленне.
Шасі У аўтамабіля было перадавое шасі з незалежнай падвескай ўсіх колаў (спераду — стойкі , ззаду — касыя рычагі), пярэднія дыскавыя тармазы.
1500 1600 1800 2000 Выпуск1962—19641964—19661963—1972TI: 1963—1966TI/SA: 19652000: 1966—1972TI: 1966—1968tilux: 1966—1970tii: 1969—1972 Рухавік BMW M10, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем, з ланцужным прывадам размеркавальнага вала Аб’ём 1499 см³ 1573 см³ 1773 см³ (да 1968 г)1766 см³ (з 1969 г) 1990 см³ Дыяметр цыліндру × ход поршня 82 × 71 мм 84 × 71 мм 84 × 80 мм (да 1968 г) 89 × 71 мм (з 1969 г) 89 × 80 мм Магутнасць 59 кВт (80 к.с.) пры 5700 аб/хв 61 кВт (83 к.с.) пры 5500 аб/хв 66 кВт (90 к.с.) пры 5250 аб/хвTI: 81 кВт (110 к.с.) пры 5800 аб/хвTi/SA: 96 кВт (130 к.с.) пры 6100 аб/хв 74 кВт (100 к.с.) пры 5500 аб/хвTI/tilux:88 кВт (120 к.с.) пры 5500 аб/хвtii:96 кВт (130 к.с.) пры 5800 аб/хв Каробка перадач сінхранізаваная чатырохступеньчатая (1800 Ti / SA: пяціступеньчатая, 1800/2000: трохступеньчатая аўтаматычная за даплату) Кузаў апорны сталёвы кузаў, чатырохдзверны седан Шасі Незалежная падвеска Спераду: на папярочных рычагах з распоркамі, стабілізатар па заказу; Ззаду: на рычагах са спружынамі, тэлескапічнымі амартызатарамі Памеры (Д × Ш × В) 4500 × 1710 × 1450 мм Колавая база 2550 мм
Купэ
Для сямейства «Neue Klasse» была характэрная тая асаблівасць, што за выключэннем рухавікоў, седаны і купэ мелі мала агульнага ў канструкцыі.
Кузаў: двухдзверны хардтоп — шкло бакавых вокнаў апускалася, не пакідаючы паміж сабой цэнтральнай стойкі. Асаблівасцю дызайну мадэлі былі адсутнасць звыклай радыятарнай рашоткі. Замест яе — «глухі» металічны ліст, з прарэзанымі традыцыйнымі для BMW «ноздрамі». За пярэднім бамперам быў шэраг дадатковых вертыкальных вентыляцыйных адтулін. Пярэднія ліхтары мелі складанай формы рассейвальнікі, якія закрывалі падвоеныя галаўныя фары. Гэта не адпавядала правілам Паўночнай Амерыкі, таму там машыны прадаваліся з круглымі фарамі без накрывак. Сярод іншых стылістычных адметнасцяў купэ былі храміраваная паласа ўздоўж кузава на вышыні дзвярных ручак і характэрны выгіб задніх стоек («выгіб Хофмайстара»).