Іаган Хрысціян Фабрыцый (7 студзеня 1745 - 3 сакавіка 1808) — дацкі энтамолаг.

Біяграфія Нарадзіўся 7 студзеня 1745 г. у камуне Цёндэр (дацк. Tønder) у герцагстве Шлезвіг (Schleswig, цяпер тэрыторыя Даніі).

Вучыўся ў Капенгагене, Лейдэне, Эдынбургу і Фрэйбергу і, нарэшце, ва Упсале пад кіраўніцтвам Лінея. У 1775 годзе прызначаны прафесарам натуральных навук пры Кільскім універсітэце. Фабрыцыя лічаць адным з заснавальнікаў сучаснай энтамалогіі. Кіруючыся будовай ротавых органаў, ён заснаваў новую, больш адпаведную прыродзе, класіфікацыю насякомых.

Працы «Systema entomologiae sistens Insectorum classes, ordines genera, species, adjectis synonymis, locis, descriptionibus, observationibus» (Фленсбург і Лейпцыг, 1775); «Genera Insectorum etc.» (Кіль, 1777); «Philosophia entomologica, sistens scientiae fundamenta adjectis definitionibus, exemplis, observafioni b us, adumbrationibus» (Гамбург і Кіль, 1778); «Species Insectorum etc.» (1781); «Mantissa Insectorum etc.» (Капенгаген, 1787); «Entomologia systematica, emendata et aucta etc.» (4 тома, Капенгаген, 1792—1794); «Systema Eleutheratorum secundum ordin e s, genera, species etc.» (Кіль, 1801); «Systema Rhynchotorum etc.» (Браўншвайг, 1803); «Systema Piezatorum etc.» (Браўншвайг, 1804).

Спасылкі Факсімільная копія Entomologia systematica emendata et aucta Supplement

Катэгорыя:Энтамолагі Даніі Катэгорыя:Арахнолагі