Пракопій Іванавіч Аўрамкаў ( — 21 студзеня21 студзеня прыводзіцца паводле звестак з данясення аб беззваротных стратах. Па іншых дадзеных, у прыватнасці сайта Герои страны — 22 студзеня 1944 года 1944 года) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага аддзялення 1344-га стралковага палка 319-й стралковай дывізіі 22-й арміі 2-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), сяржант.

Біяграфія Нарадзіўся 19 лістапада 1923 года ў вёсцы Пакроўка (цяпер Родзінскі раён, Алтайскі край), куды з Магілёўскай губерні перасяліліся яго бацькі — сяляне. Беларуст. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Скончыў 7 класаў, працаваў трактарыстам у калгасе.

У Чырвоную Армію прызваны ў верасні 1941 года Родзінскім райваенкаматам Алтайскага края. З лістапада 1941 года на фронце. Удзельнік абароны Масквы.

На досвітку 21 студзеня 1944 года ля вёскі Амшары Навасакольніцкага раёна Калінінскай, цяпер Пскоўскай, вобласці падраздзяленні 2-га Прыбалтыйскага фронту атакавалі моцна ўмацаваную вышыню непрыяцеля — важны ў тактычным плане варожы пункт, перапаясаных сеткай глыбокіх траншэй. У адзін з ключавых момантаў бою, калі савецкай пяхоце да дасягнення мэты заставаліся апошнія сто метраў, з нямецкага дзоту застрачыў кулямёт, які прымусіў салдат Чырвонай Арміі прыціснуцца да зямлі.

Камандзір стралковага аддзялення 1344-га стралковага палка (319-я стралковая дывізія, 22-я армія, 2-ы Прыбалтыйскі фронт) камсамолец сяржант Пракопій Аўрамкаў і яго калега Якаў Рудак папаўзлі наперад, і падабраўшыся бліжэй да агнявой кропкі праціўніка, кінулі гранаты. Але кулямётчык працягваў стральбу. Ускочыўшы на ногі Якаў Рудак быў забіты. А Пракопій Аўрамкаў некалькімі скачкамі пераадолеў адлегласць, якая аддзяляла яго ад дзота, і з разбегу закрыў сваім целам амбразуру. Узрушаныя такім учынкам самаахвяравання байцы праз імгненне ірвануліся наперад, узяўшы вышыню.

Пахавалі сяржанта ў вёсцы Забалацце Навасакольніцкага раёна Калінінскай (цяпер Пскоўскай) вобласці, а ў пасляваенныя гады прах П. І. Аўрамкава быў перапахаваны ў брацкую магілу на ўсходняй ўскраіне вёскі Цярэніна Навасакольніцкага раёна Пскоўскай вобласці. У 1947 годзе над магілай устаноўлены бетонны помнік-абеліск, вышынёй 2,8 метраў, з макетам ордэна Айчыннай вайны.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм сяржанту Аўрамкаву Пракопію Іванавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна

Памяць Помнікі Герою ўстаноўлены: Ля сяла Шэйкіна Навасакольніцкага раёна Пскоўскай вобласці на сродкі калгаса «Расія» У роднай алтайскай вёсцы Пакроўка. Школа, у якой вучыўся Пракопій Аўрамкаў, носіць яго імя. Імя Героя ўвекавечана на Мемарыяле Славы ў адміністрацыйным цэнтры Алтайскага края — горадзе Барнаўл.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Алтайскім краі Катэгорыя:Памерлі ў Пскоўскай вобласці