Лу́га (, ) — рака ў Ленінградскай і Наўгародскай абласцях Расіі.

Па даных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі адносіцца да Балтыйскай басейнавай акругі, водагаспадарчы ўчастак ракі — Луга, рачны падбасейн ракі адсутнічае. Адносіцца да рачнога басейна ракі Нарва (расійская частка басейна). Даўжыня ракі 353 км. Плошча вадазбору 13 200 км². Сярэдні расход вады за 60 км ад вусця складае 93 м³/с, у вусці — 112Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,535 км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 м/км. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. Суднаходная на асобных участках агульнай працягласцю 156Река ЛУГА // Государственный водный реестр РФ км. На рацэ Сабскія і Кінгісепскія парогі.

Прытокі Лугі: Чорная, Трэсна, Удрайка, Перавалока (Перавалок), Орадзеж, Каменка, Кемка, Губенка, Саба, Лубенка, Верца, Хрэвіца, Азіка, Славянка (Пята), Мяртвіца і інш.

На Лузе знаходзяцца гарады Луга, Кінгісеп, а таксама пасёлак Усць-Луга, Кінгісепская ГЭС (закансервавана).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Река ЛУГА // Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А., Жук В. А. Луга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора Катэгорыя:Рэкі Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці