Дрэвагубца круглалістыНапісанне Дрэвагубца круглалісты ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.232, арт. «Дрэвагубца», Чырвонапузырнік круглалісты (Celastrus orbiculatus) — від дравяністых ліян з роду Дрэвагубца (Чырвонапузырнік) сямейства Брызглінавыя. Расліна распаўсюджана на Далёкім Усходзе.
Арэал і экалогія
У Расіі ў натуральным асяроддзі сустракаецца на Сахаліне і ў Прыморскім краі, а таксама ў Японіі і КНДР.
Распаўсюджаны ў вузкай паласе марскога ўзбярэжжа на пясчана-галечнікавых адкладах, на скалах і камяністых схілах. Па-за берагавой паласой дрэвагубца круглалісты сустракаецца толькі па далінах рэк.
Катэгорыя:Брызглінавыя