Уладзімір Ільіч Содаль (In memory of Uladzimir Sodal , в. Мормаль, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — , Мінск; Псеўданім: Уладзімір Мормальскі Уладзіміру Содалю — 70) — беларускі літаратуразнавец, журналіст, даследчык, краязнавец.
Біяграфія Нарадзіўся 13 верасня 1937 года ў вёсцы Мормаль Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Інвалід па зроку з дзяцінства. У 1961 годзе ажаніўся з Кларай Барысаўнай Караткевіч, меў сына і дачку.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1963). Працаваў загадчыкам Мормальскага сельскага клуба, электрыкам Мурманскага сударамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, настаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіцячага сухотнага санаторыя, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі», рэдактарам навукова-папулярных і навучальных праграмУладзімір СОДАЛЬ: «Мне Бог вельмі спрыяе…» // nv-online.info 11 верасня 2012, С. 7.. У 1967—2000 гадах працаваў на Беларускім тэлебачанні, у тым ліку быў рэдактарам асветніцкіх перадач «Роднае слова» (1979—2000), «У кожнага была свая вайна».
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996), Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» (ТБМ), рэдкалегіі газеты «Наша слова». Удзельнік Устаноўчага з'езду БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў творчай інтэлігенцыі ліста ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы.
Неаднойчы быў затрыманы або збіты за свае палітычныя поглядыСярод збітых удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» — літаратуразнаўца Уладзімір СодальУладзімір Содаль: Разгоны моладзевых акцый нагадваюць фашыстоўскія аблавы. Выступаў супраць інтэграцыі Беларусі з РасіяйБеларускія інтэлігенты выступілі супраць інтэграцыі з Расеяй і расійскай агрэсіі ва УкраінеБеларускія інтэлігенты супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне .
Памёр 15 красавіка 2015 года ў Мінску у Першым клінічным шпіталі ад інфарктаПамёр Уладзімер Содаль. Развітанне адбудзецца 18 красавіка . Пахаваны на могілках у Астрашыцкім гарадку каля маці.
Творчасць, даследчыцкая дзейнасць Першыя свае апавяданні апублікаваў у 1955 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Даследуе беларускую літаратуру і культуру ХІХ—ХХ ст., жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Аўтар кніг «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), «Кушлянскі кут», «Сцежкамі Мацея Бурачка» (абедзве 1990), «Жупранская старонка» (1992), «Тут бачу свой край» (1994), «Свіранскія крэскі» (1995), «Карпілаўка» (2001), «Умей слухаць» (2003), «Святы той куточак фальварак Свіраны» (2005), «Анекдоцік у роцік» (2008), «Блаславёныя Кушляны» (2009), «Народныя апавяданні» (2009). Складальнік альбомаў «Францішак Бенядзікт Багушэвіч» (1986), «Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч» (1997). Укладальнік зборнікаў твораў Ф. Багушэвіча «Мая дудка» (1987), «Каму дудка паслушна» (1990). Кніга «Волат з Мiгаўкі» (2007) прысвечана жыццю i дзейнасці Аляксандра Уласава.
У 2019 годзе выйшла з друку кніга «Буйніцы і драбніцы: моўныя абразкі, артыкулы, лісты, успаміны»Буйніцы і драбніцы: моўныя абразкі, артыкулы, лісты, успаміны / Уладзімір Содаль. — Мінск : Лімарыус, 2019. — 561 с. ISBN 978-985-6968-75-7..
Аўтар сцэнарыяў навучальных дыяфільмаў пра Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага і інш.
За літаратурна-даследчую працу і змаганне за родную мову Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам «Гонар Айчыны» і імянным срэбным пярсцёнкам з выявай герба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь»«Нацыянальную бібліятэку пабудавалі на маім гародзе»: сёння адзначае 75-годдзе літаратуразнаўца Уладзімір Содаль.
Літаратура
Спасылкі
Беларуская інтернэт-бібліятэка Kamunikat Памёр літаратуразнаўца Уладзімір Содаль. (Фота) // nn.by 16 красавіка 2015
Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Актывісты супраць русіфікацыі Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне