І, і — дзясятая літара беларускага і дванаццатая ўкраінскага кірылічных алфавітаў. Можа быць малой і вялікай. Мае рукапісную і друкаваную формы.
Гісторыя І паходзіць з кірыліцкай (І дзесяцярычнае), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай Ι (ёта). У старабеларускае пісьмо перайшла са старажытнарускага, дзе абазначала галосны гук [і] найчасцей перад галоснымі і й (іосифъ, пріехати, синій). Мела лікавае значэнне «дзесяць».
У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання тэкставага помніка. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. 3 часоў Ф. Скарыны стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. Ужывалася радзей, чым зараз, бо паралельна з ёй для абазначэння гука [і] выкарыстоўвалася літара И з Н («іжэ»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Η («эта») — миръ, чинити, а ў запазычаных словах — ѵ («іжыца») — кѵрилъ, мѵро.
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [і] пярэдняга рада верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (ліпа — [л’іпа], нізіна — [н’із’іна]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа — спалучэнне гукаў [йі] (іскра — [йіскра], ускраіна — [ускрайіна], салаўіны — [салаўйіны], Ільіч — [іл’йіч], аб’інець — [абйін’эц’]).
Ужываецца ў выразе Паставіць кропкі над «і» — удакладніць усе дэталі, не пакінуць нічога недагаворанага. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ІКП, ІТК). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дзясяты (група «І»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (кабіна № 3і).
Руская мова Літара І выкарыстоўвалася ў рускім дарэформенным правапісе, але затым, у 1918 годзе, была канчаткова скасавана.
Табліца кодаў Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы код Шаснаццатковы код Васмярковы код Двайковы код Юнікод Вялікая 1030 0406 002006 00000100 00000110 Маленькая 1110 0456 002126 00000100 01010110 ISO 8859-5 Вялікая 166 A6 246 10100110 Маленькая 246 F6 366 11110110 KOI-8 Вялікая 182 B6 266 10110110 Маленькая 166 A6 246 10100110 Windows-1251 Вялікая 178 B2 262 10110010 Маленькая 179 B3 263 10110011
У HTML вялікую І можна запісаць як І ці І, а маленькую і — як і ці і.
Гл. таксама I лацінскае Ї — ётаваны варыянт І, які прысутнічае ва ўкраінскім алфавіце.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт