Кавячынскія або Кавянчынскія— шляхецкі род герба «Астоя» ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вядомы з XV ст. Прозвішча ад першага радавога маёнтка Кавячын у Польшчы (Свецкі павет). У 1-й палове XVI ст. некаторыя Кавячынскія перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае і набылі тут маёнткі.

Прадстаўнікі роду Вацлаў Мацей (канец 1520-х — 1-я палова 1572) Энох (? — ?), сын Мацея. Падкаморы менскі ў 1609 годзе. Валодаў Уздой і Кухцічамі. Аляксандр (? — 1633), сын Эноха. Падкаморы вількамірскі ў 1632 годзе. Крыштоф (? — пасля 1651), сын Эноха. Падкаморы менскі. Апошні ўладальнік Кухцічаў з роду Кавячынскіх. Перайшоў з кальвінізму ў каталіцызм, ператварыў Кухціцкі збор у капліцу, заснаваў уздзенскі касцёл і каталіцкую парафію. Гектар (? — да 1582), брат Мацея. Валодаў Уздой і Кухцічамі (цяпер Уздзенскі раён). З 1575 года староста Радзівілаў у Алыцы (Валынь).

Літаратура Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 2001.