Акім Рыгоравіч Ку́рачкін (, , Гомельскі павет, цяпер у Гомельскай вобласці — ) — беларускі скульптар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў горадзе Ветка Гомельскага павета (цяпер раённы цэнтр у Гомельскай вобласці). У 1934 годзе скончыў Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.

Творчасць Першай работай А. Р. Курачкіна была карціна «Клім Варашылаў і Сямён Будзённы на Паўночна-Заходнім фронце»Надежда Куликова. Щедрый дар. Потым працаваў у галіне станкавай и манументальнай скульптуры. У мастацкіх выставах пачаў удзельнічаць з 1940 года.

Сярод работ А. Р. Курачкіна кампазіцыя «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1951), «У тыле ворага» (1958), «Да апошняга дыхання» (1961) партрэты Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С. С. Панковай (1968) і іншыя.

А. Р. Курачкін аўтар помнікаў воінам Савецкай Арміі і партызанам у Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вілейцы, вёсках Грозаў Капыльскага раёна, Міхалова Бабруйскага раёна (1967), Маслакі Горацкага раёна (1983), помніка А. Ф. Мяснікову ў Магілёве (1961) і інш.

Сярод станкавых работ: «Малады будаўнік» (1958), «Поўдзень» (1965), «За волю, за долю» (1982), партрэт касманаўта Ю. А. Гагарына і інш.

Літаратура

Спасылкі Надежда Куликова. Щедрый дар // Вечерний Минск Наталья Филиппович. Метроном памяти // Вечерний Минск РЕЕСТР ПРОФЕССИОНАЛЬНЫХ ХУДОЖНИКОВ Российской империи, СССР, «русского зарубежья», Российской Федерации и республик бывшего Советского Союза (XVIII—XXI вв.)

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ветцы Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя