П’етра Берніні (; 6 мая 1562, Сеста-Ф'ярэнціна — 29 жніўня 1629, Рым) — італьянскі скульптар. Ён быў бацькам больш вядомага скульптара Джавані Ларэнца Берніні.
Берніні нарадзіўся ў Сеста-Ф'ярэнціна, Таскана. Ён пераехаў у Неапаль для працы ў манастыры Certosa di San Martino (цяпер музей) і там, у Неапалі, дзе ў 1598 годзе нарадзіўся Джан Ларэнца. У 1605 годзе сям’я пераехала ў Рым пад заступніцтва кардынала Шыпіёнэ Баргезэ. У Рыме ён працаваў над рознымі праектамі для Папы Паўла V, іншых членаў сям’і Баргезэ, у тым ліку для Паўла ён стварыў Капліцу базілікі Санта-Марыя Маджорэ. thumb|left|Фантан Баркача ў Рыме
Адзін з самых вядомых укладаў П’етра Берніні ў Рыме — Фантан Баркача, які падобны на паўзатопленае судна і знаходзіцца ля падножжа Іспанскай лесвіцы. Ён быў замоўлены для Папы Урбана VIII і пабудаваны ў 1627 годзе.
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Фларэнцыі Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта