ЖывакостНапісанне Жывакост у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 453. (Sýmphytum) — род шматгадовых лясных травяністых раслін сямейства , якое ўключае больш за 25 відаў. Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе ад Заходняй Азіі да Брытанскіх астравоў і ў Паўночнай Афрыцы. Расце на вільготных ўрадлівых глебах, часта па берагах рэк, ручаёў.
Апісанне Дасягае ў вышыню больш за метр. Каранёвая сістэма буйная з тоўстымі галінастымі каранямі з шматлікімі атожылкамі. Карані звонку цёмныя, амаль чорныя, усярэдзіне — белыя, сакавітыя, лоевыя навобмацак. Сцёблы прамыя, тоўстыя, з разгалістымі галінамі, пакрытыя валасінкамі. Лісце яйкападобнай формы, буйное, чаргаванае, завастраецца да верхавіны. Кветкі — званочкі, сабраныя на верхавіне сцябла і галінках у гронкападобныя суквецці, колер — фіялетава-пурпуровы, ружова-чырвоны. Час красавання — май—ліпень. Апыляецца, галоўным чынам, пчоламі і чмялямі. Плод складаюцца з чатырох аднанасенных гладкіх і бліскучых арэшкаў, спеюць у ліпені—верасні.
Некаторыя віды
. Расце на Каўказе. Лекавая і кармавая расліна. Назва Жывакост лекавы згодна з . У каранях і карэнішчах утрымліваюцца алкалоіды і дубільныя рэчывы, выкарыстоўваемыя ў медыцыне і ветэрынарыі.
Некаторыя віды жывакосту — фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.
Літаратура
Спасылкі
Comfrey Central — A Clearinghouse for Symphytum Information Contentions with Comfrey Studies Жывакост на сайце USDA NRCS
Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны