__NOTOC__ 28 верасня — дзвесце семдзесят першы (дзвесце семдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
480 да н.э.: У Саламінскім праліве (Эгейскае мора) адбылася марская бітва, у якой грэчаскі флот (больш за 350 трыер) пад камандаваннем спартанца Эўрыбіяда і стратэгічным кіраўніцтвам Фемістокла разграміў персідскі флот (800 караблёў). 235: Папа Рымскі Панціян падаў у адстаўку (першы выпадак у гісторыі). 1066: Нарманы на чале з Вільгельмам Заваёўнікам высадзіліся ў Англіі. 1708: У час Паўночнай вайны (1700—1721) у бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў. 1914: Пачатак Варшаўска-Івангародскай аперацыі расійскіх войскаў, вынікам якой стаў зрыў наступлення і адыход германа-аўстрыйскіх войск. 1921: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе хто прызнае Рыжскі мірны дагавор (пач. 25.9.1921). 1928: Аляксандр Флемінг выявіў антыбактэрыяльныя ўласцівасці пеніцыліну. 1939: У Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй. 1939: Перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы. 1944: Пачатак Бялградскай аперацыі савецкіх войск, вынікам якой стала вызваленне Бялграда і ўсходняй Югаславіі.
Нарадзіліся
551 да н.э.: Канфуцый, кітайскі філосаф 1493: Аньёла Фірэнцуола, італьянскі пісьменнік (пам. 27.6.1543) 1573: Мікеланджэла Караваджа, італьянскі жывапісец 1597: Юстус Сустэрманс, фламандскі жывапісец 1686: Космас Даміян Азам, нямецкі скульптар 1797: Фёдар Літке, рускі мараплавец, географ, даследчык Арктыкі, адмірал, граф 1841: Жорж Бенжамэн Клемансо, французскі палітычны дзеяч 1852: Анры Муасан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1915: Георгій Таўстаногаў, рускі рэжысёр, педагог і тэатральны дзеяч 1924: Марчэла Мастраяні, італьянскі акцёр 1924: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч 1934: Брыжыт Бардо, французская кінактрыса 1938: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык 1945: Марыэль Гуашэль, французская гарналыжніца 1955: Стэфан Марыс Дыён, канадскі палітык 1956: Інэса Потэс, беларуская вадналыжніца, 14-разовая чэмпіёнка СССР, чэмпіёнка Еўропы 1968: Міка Хакінен, фінскі аўтагоншчык 1987: Хілары Даф, амерыканская актрыса і спявачка 2002: Мікалас Алекна, літоўскі лёгкаатлет
Памерлі
1859: Карл Рытэр, нямецкі географ 1895: Луі Пастэр, французскі мікрабіёлаг і хімік 1932: Эміль Орлік, чэшскі мастак, графік і фатограф 1937: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра (нар. 15.5.1882) 1956: Уільям Эдуард Боінг, амерыканскі самалётабудаўнік 1958: Ян Павел I, Папа Рымскі 1959: Рудольф Карачыёла, нямецкі аўтагоншчык 1964: Міхаіл Святлоў, рускі паэт 1966: Андрэ Брэтон, французскі пісьменнік і паэт 1976: Сяргей Селіханаў, беларускі скульптар (нар. 8.3.1917) 1978: Ян Павел I, Папа Рымскі 1979: Лотар Волех, нямецкі фатограф 1986: Роберт Хелпмен, аўстралійскі артыст балета 1991: Майлс Дэйвіс, джазавы музыкант 2003: Алтэя Гібсан, амерыканская тэнісістка 2016: Шымон Перэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзеяч 2019: Марк Анатолевіч Захараў, расійскі рэжысёр тэатра і кіно 2024: Крыс Крыстоферсан, амерыканскі кантры-спявак, акцёр
Святкуюць Міжнародны дзень прававых ведаў (International Right to Know Day)International Right to Know Day — 28 September Арменія, Дзень Арміі. Гвінея, Дзень рэферэндуму. Расія, Дзень працаўніка атамнай прамысловасці. Тайвань, Дзень настаўніка. Чэхія, 12px Дзень Святога Вацлава (Дзень чэшскай дзяржаўнасці).
Крыніцы
928