Detroit Free Press () — першая па папулярнасці газета ў Дэтройце (ЗША). Як і асноўная частка амерыканскіх газет створана як рэгіянальнае выданне.

Газета мае 10 узнагарод Пулітцэраўскай прэміяй і 4 узнагароды Эмі.

Гісторыя Першапачаткова публікавалася пад назвай Democratic Free Press and Michigan Intelligencer (з мая 1831 года). Першыя выпускі надрукаваны на друкарскім станку, набытым у мічыганскай газеты Oakland Chronicle; абсталяванне кіравалася ўручную двума паліграфістамі і вырабляла да 250 экзэмпляраў у гадзіну.

У снежні 2008 года выдавец (Detroit Media Partnership) абвясціў пра скарачэнне падпіскі да двух выпускаў у тыдзень (чацвер і пятніца); у астатнія дні продаж толькі ў розніцу, аб'ёмам у 32 паласы. Гэты цыкл уведзены ў дзеянне 30 сакавіка 2009 года Perez-Pena, Richard & Chapman, Mary. "Detroit’s Daily Papers Are Now Not So Daily, " The New York Times, Tuesday, March 31, 2009..

Гл. таксама Прэса ў ЗША

Спасылкі Сайт выдання Gannett subsidiary profile of the Detroit Free Press Detroit Newspaper Partnership U.S. Newspaper list ад Yahoo! Directory Свабода слова ў ЗША і ў Расіі («Рэха Масквы») Пра метады амерыканскай журналістыкі

Катэгорыя:Штодзённыя газеты Катэгорыя:Газеты ЗША Катэгорыя:Дэтройт Катэгорыя:Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі»