Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић;  — ) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.

Біяграфія Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён больш займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназіі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Копітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з’язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Бялград.

Філалагічныя працы У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Копітар, рэфарміраваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фарміраванне сучаснай стандартнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць наваштокаўскія дыялекты.

Рэформа кірыліцы Са стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары: А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з И и К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ

Гл. таксама Філіп Вішніч

Спасылкі

Катэгорыя:Філолагі Сербіі Катэгорыя:Славянскія асветнікі Катэгорыя:Стваральнікі і прапагандысты моў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Заграба Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сербіі