Ю́рый Віта́льевіч Луцэ́нка (, нар. 14 снежня 1964 года) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. З лютага 2005 па снежань 2006 — міністр унутраных спраў Украіны (ва ўрадах Юліі Цімашэнка, Юрыя Еханурава ды Віктара Януковіча). З 19 снежня 2007 па 29 студзеня 2010 года — Міністр унутраных спраў у другім урадзе Юліі Цімашэнка.

26 снежня 2010 года арыштаваны Генеральнай пракуратурай Украіны па абвінавачанні ў растраце дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах Суд решит, законно ли арестован Луценко .

Палітычная дзейнасць Хуткі ўзлёт у палітыцы маладога інжынера (1989—1994 — майстар участка, начальнік тэхбюро цэха, галоўны канструктар ровенскага завода «Газатрон») непасрэдна звязаны з палітычнай дзейнасцю яго бацькі — Віталя Іванавіча Луцэнкі, які, займаючы розныя кіруючыя пасады, неаднаразова абіраўся дэпутатам Ровенскага гарадскога і абласнога саветаў, з лістапада 1990 па верасень 1991 года быў першым сакратаром Ровенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Украіны, у 1993 годзе, пасля аднаўлення дзейнасці КПУ, зноў узначаліў абкам і стаў членам ЦК КПУ. У сакавіку 1994 года бацька Юрыя Луцэнка быў абраны народным дэпутатам Украіны. Вось з гэтага моманту і пачаўся актыўны рост палітычнай кар’еры сына.

У 1991 годзе Юрый Луцэнка ўступіў у Сацыялістычную партыю Украіны.

З 1994 года — намеснік кіраўніка Ровенскай абласнога савета, з 1996 года — начальнік камітэта эканомікі Ровенскай абласной адміністрацыі.

Луцэнка быў намеснікам Міністра навукі і тэхналогій Украіны, памочнікам Прэм’ер-міністра Украіны, сакратаром палітсавета Сацыялістычнай партыі Украіны, памочнікам-кансультантам лідара СПУ Аляксандра Мароза.

Лічыцца, што Луцэнка ўзначальваў «правае крыло» Сацпартыі, выступаючы за супрацоўніцтва з некамуністычнай апазіцыяй Кучмы, у процівагу Ёсіфу Вінскаму, які выступаў за падтрымку Камуністычнай партыі Украіны.

Са снежня 2000 года Луцэнка — адзін з лідараў украінскай апазіцыі.

У 2002 годзе быў абраны ў Вярхоўную Раду Украіны.

Адзін з арганізатараў вулічных акцый пратэсту падчас правядзення акцый «Украіна без Кучмы» пасля «касетнага скандалу» ў 2000, 2002 і «Аранжавай рэвалюцыі» 2004 года.

Спасылкі Афіцыйны Сайт «Народнай самаабароны»

Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання Катэгорыя:Члены СПУ Катэгорыя:Палітычныя дынастыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання Катэгорыя:Члены СНБА Украіны