Ге́нрых Ва́цлававіч Далідо́віч (нар. , в. Янкавічы, , Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1963 годзе скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Служыў у арміі. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1971—1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973—1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» (1991—2002). З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Творчасць Друкуецца з 1966 года. Першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталей, дакладным псіхалагізмам.

У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысвечаным пярэдадню Першай сусветнай вайны, шматбакова паказаў жыццё тагачасных вёскі і горада, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсведамленне свайго абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых персанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 г.

У рамане «Заходнікі» (1992) створана панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іх «перавыхаванне», рэпрэсіі, міграцыі.

Выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан».

Прэміі і ўзнагароды Літаратурная прэмія імя І. Мележа (1987). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за раман «Заходнікі».

Бібліяграфія Цяпло на першацвет. Мн., 1976. Маладыя гады. Мн., 1979. Міланькі. Мн., 1980. На новы парог. Мн., 1983. Станаўленне. Мн., 1985. Міг маладосці. Мн., 1987. Жывы покліч. Мн., 1995. Жар кахання. Мн., 1996. Кліч роднага звона. Мн., 1997. БНР і БССР: Роздум аб пакут. шляху бел. дзяржаўнасці ў XX ст. / Генрых Далідовіч. — Мн.: Пейто, 2002. Сярод лесу, сярод поля: апавяданне-імправізацыя, лісткі запісных кніжак / Генрых Далідовіч. — Мн.: Кнігазбор, 2007.

Літаратура Савік Л. Адчуванне часу. — Мн., 1981. Андраюк С. Жыць чалавекам. — Мн., 1983. Тычына М. Змена квадры. — Мн., 1983.

Бельскі А. Kpaca i cмyтaк: Дaпaмoжнiк для нacтaўнiкaў. — Miнcк: Macтaцкaя лiтapaтypa, 2000. — 237 c.

Спасылкі

Далідовіч Генрых. 75 гадоў з дня нараджэння // Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі