Юркаўля́ны. Сустракаецца таксама варыянт Ю́ркаўшчына, ж. (, ) — хутар у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 24 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск— Маладзечна, 84 км ад Мінска.

Гісторыя У 1800 г. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Стралкоўскіх. У 1873 годзе засценак у Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Стралкоўскага, 6 рэвізскіх сялян. На пачатку XX ст. 17 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, засценак гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобл. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей; хутар у Хаценчыцкім сельсавеце.

Насельніцтва 1800 год — 17 жыхароў, 4 двары. 1897 год — 14 жыхароў. 1921 год — 16 жыхароў, 2 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 15 жыхароў, 2 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57, фальварак (2 двары, 13 жыхароў). 1960 год — 20 жыхароў. 1999 год — 3 жыхары. 2008 год — 1 жыхар. 2009 год — 4 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна