Ульф Свантэ фон ЭйлерНапісанне Ульф Свантэ фон Эйлер у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.50 (; 7 лютага 1905, Стакгольм, Швецыя — 9 сакавіка 1983) — шведскі фізіёлаг і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1970) «за адкрыцці, якія датычацца гумаральных перадатчыкаў у нервовых канчатках і механізмаў іх захоўвання, выдзялення і інактывацыі». Эйлер адкрыў простагландын і норадрэналін.

Роднасныя сувязі Ульф фон Эйлер быў сынам Ханса фон Эйлер-Хельпіна — члена Каралеўскай шведскай акадэміі навук, замежнага члена АН СССР. Таксама ён з'яўляецца нашчадкам вялікага матэматыка Леанарда Эйлера.

Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце

Ульф фон Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Фізіёлагі Швецыі Катэгорыя:Нейрабіёлагі Швецыі Катэгорыя:Фармаколагі Швецыі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера