Драгіньян () — горад у французскім дэпартаменце Вар, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Супрэфектура аднайменнай акругі.

Геаграфія Знаходзіцца за 25 км ад марскога ўзбярэжжа Міжземнага мора.

left|thumb|220px|Драгіньян, «вежа Пчаляра»

Гісторыя Драгіньян упершыню згадваецца ў 909 годзе. У часы Сярэднявечча паселішча было невялікай вёскай, якая жыла ў асноўным дзякуючы вырошчванню аліўкаў і вінаграду. Падчас пачатку Французскае рэвалюцыі мястэчка стала прэфектурай дэпартамента Вар, нягледзячы на тое, што яно не з’яўлялася самым вялікім яго паселішчам. Меў такі статус аж да 1974 года.

Славутасці Музей артылерыі Музей мастацтваў і народных традыцый Царква Святога Міхаіла Царква Дзевы Марыі

Гарады-пабрацімы Тутлінген, Германія

Спасылкі

Сайт горада

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг Катэгорыя:Камуны дэпартамента Вар