Званочак (Campánula) — род выключна травяністых раслін з сямейства званочкавыя (Campanulaceae).
Апісанне Навуковая назва роду — Campanula — у аснове мае , звон, характарызуючы форму кветкі.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным простым ці галінастым сцяблом вышынёй да 120 см. Лісце амаль сядзячае або на каротхіх чаранках, чаргаванае, суцэльнае, іншы раз у прыкаранёвай разетцы. Кветкі званочкавыя, лейкападобныя, адкрытыя да колападобных, рознага колеру (найчасцей сінія, блакітныя, фіялетавыя, белыя), адзіночныя або ў галінастых суквеццях. Чашачка 5-зубчастая, часта з прыдаткамі паміж зубцамі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне Род уключае больш за 300 відаў, якія растуць у краінах з умераным кліматам. У натуральных умовах сустракаецца на Каўказе, у Сібіры, Сярэдняй і Пярэдняй Азіі, у Еўропе, мае некаторы распаўсюджванне ў Паўночнай Амерыцы.
На тэрыторыі Беларусі — 12 дзікарослых відаў: , , , , , , , , , , .
Расце на лугах, у лясах, стэпах, сустракаецца таксама на пустэльных і скальных участках. Шматлікія і разнастайныя віды засяляюць субальпійскія і альпійскія паясы гор.
Выкарыстанне Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Карані і лісце некаторых відаў (напр., званочка рэпчатага) ядомыя.
Літаратура Вынаеў Г. Званочак // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998, С.35
Гл. таксама Campanula uniflora Campanula zoysii