Цы́ркуль (ад — С. 629. — круг, акружнасць) — прылада для малявання акружнасцей і дуг акружнасцей, таксама можа быць выкарыстаны для вымярэння адлегласцей, у прыватнасці, на картах. Можа быць выкарыстаны ў геаметрыі, чарчэнні, для навігацыі і іншых мэтаў.
Цыркуль робіцца з металу, пластмасы, драўніны і складаецца з двух частак, злучаных шарнірам. Звычайна на канцы адной з іх размяшчаецца іголка, на канцы другой — пішучы прадмет (напрыклад, грыфель). У вымяральнага цыркуля іголкі на абедзвюх ножках.
Адмысловы набор, які змяшчае апроч цыркуля дадатковае прыладдзе (такое як зменныя іголкі) і інструменты (кронцыркуль, вымяральны цыркуль, рэйсфедар), а таксама футарал з адпаведнымі паглыбленнямі для іх завецца гатавальняй.
Галерэя
Крыніцы
Гл. таксама Штангенцыркуль Лінейка Транспарцір Таўшчынямер
Цікавыя факты Намаляваны на гербе ГДР, дзе сімвалізуе інтэлігенцыю.
Крыніцы
Літаратура
Инструменты для перенесения размеров // Сахаров М. Д. Инструменты сельского столяра и плотника — М.: Нива России, 1993. — С. 48—50. — 285 с.: ил. — 50 000 экз. — ISBN 5-260-00196-6.
Спасылкі Циркуль // Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства
Катэгорыя:Вымяральная тэхніка Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Чарцёжныя інструменты