Флорэнс Беатрыс Грын (нар. Пэтэрсан) (19 лютага 1901 — 4 лютага 2012) — апошняя з ветэранаў Першай сусветнай вайны.
Біяграфія Нарадзілася ў Лондане ў сям’і Фрэдэрыка і Сары Пэтэрсан. У 1918 г. паступіла ў Жаночыя Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы, дзе служыла афіцыянткай.
У 1920 годзе яна пераехала ў Кінгс Лін (графства Норфалк), дзе выйшла замуж за Вальтэра Грына, у шлюбе з якім яна пражыла 50 гадоў; у 1970 годзе Вальтэр памёр.
Пасля смерці Клода Шулза 5 мая 2011 года Флорэнс Грын заставалася адзінай з жывых ветэранаў Першай сусветнай вайны.
Памерла 4 лютага 2012 года.
Спасылкі BBC news Florence Green celebrates 109
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Вялікабрытанія) Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары