Sony BMG Music Entertainment, Inc. — былое сумеснае прадпрыемства паміж Sony Music Entertainment і BMG Entertainment, створанае 5 жніўня 2004 года. Гэта адна з музычных кампаній, якая ўваходзіла ў «Вялікую чацвёрку» і мела права валодання і распаўсюджвання гуказапісных лэйблаў, такіх як Arista Records, Columbia Records, Epic Records, RCA Records і іншых.
Фінансавы аналіз паказваў, што аб’яднанне прывядзе да скарачэння 2000 працоўных месцаў, і Sony BMG будзе эканоміць на гэтым прыблізна 350 млн долараў ЗША штогод.
Рольф Шміт-Хольц змяніў Эндру Лэка на пасадзе кіраўніка (CEO) 10 лютага 2006 года. У першай палове 2005 года доля кампаніі на рынку навінак гуказапісу ў ЗША апусцілася з 33 % да 26 % (па інфармацыі Nielsen SoundScan). Гэта пагадненне Лэка з Брусам Спрынгсцінам, названая «хворай задумкай», прывяла да таго, што Бертэльсман паінфармаваў Sony аб непадаўжэнні кантракту з Лэкам. Эндру Лэк у гэты час займае пост старшыні савета дырэктароў. Раней гэты пост займаў Рольф Шміт-Хольц.
2 кастрычніка 2008 года карпарацыя Sony выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann AG і стала адзіным уладальнікам кампаніі, змяніўшы яе назву на Sony Music Entertainment Inc.
Спіс лэйблаў Sony BMG Brightside Recordings Bros Records Burgundy Records Columbia Records Aware Records Chaos Recordings C2 Records Loud Records Epic Records Caribou Records Daylight Records 550 Music Ruthless Records The Work Group Federation Records Legacy Recordings Windham Hill Records Ode Records Ravenous Records RCA Music Group RCA Records Arista Records J Records Bluebird Records Phonogenic Records Provident Music Group Provident Label Group Brentwood Records Benson Records Essential Records Flicker Records Beach Street Records Reunion Records Praise Hymn Music Group Provident Special Markets Provident-Integrity Distribution Sony BMG Nashville Arista Nashville BNA Records RCA Nashville Sony BMG Masterworks RCA Victor Red Seal Sony Classical deutsche harmonia mundi Arte Nova Classics Sony Wonder Sony Urban Music Zomba Music Group Battery Records Epidemic Records LaFace Records Jive Records Music for Nations Records Pinacle Records Rough Trade Records Silvertone Records So So Def Records Verity Records Volcano Records/Zoo Records X-Cell Records RED Distribution Sony BMG International Companies Sony Discos
Незалежныя маркі, якія распаўсюджваліся Sony BMG MCI GOOD Music Nick Records One Records Independiente Records Wind-Up Records Gun Records
Японія У Японіі гуказапісное падраздзяленне Sony працягвала працаваць незалежна ад Sony BMG па прычыне памеру і аб’ёму бізнесу. А былое падраздзяленне BMG у Японіі стала часткай Sony BMG.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Медыякампаніі Катэгорыя:Лэйблы гуказапісу ЗША Катэгорыя:Sony