The Cable News Network (анг. Кабельная Навінавая Сетка) або CNN (чытаецца як Сі-Эн-Эн) — тэлекампанія, створаная Тэдам Цёрнерам 1 чэрвеня 1980 г. З’яўляецца падраздзяленнем кампаніі Turner Broadcasting System (Цёрнер), якой валодае Time Warner (Тайм Уорнер). Кампанія CNN першай у свеце прапанавала канцэпцыю 24-гадзіннага вяшчання навін. Па стане на 1 чэрвеня 2005 года кампанія CNN складалася з 14 розных навінавых кабельных і спадарожнікавых каналаў, двух радыёстанцый, шасці інтэрнэт-сайтаў і 37 замежных бюро. Навіны CNN перадаюцца з дапамогай сігналаў 38 касмічных спадарожнікаў і даступныя для прагляду больш за 200 млн. хатніх гаспадарак (households) у 212 краінах і тэрыторыях свету. Адным з ключавых момантаў у гісторыі CNN стала арганізаванае ў студзені 1991 года асвятленне вайны ў Персідскім заліве — упершыню ваенныя дзеянні падобнага маштабу дэманстраваліся ў прамым тэлеэфіры. Тэлерэпартажы з месца падзей у Персідскім заліве прыкметна ўмацавалі прэстыж CNN як кругласутачнай крыніцы міжнародных навін.
11 верасня 2001 года CNN стала першай службай навін, якая перадала экстранныя навіны пра падзеі, пасля вядомых як Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001.
CNN знаходзіцца на другім месцы сярод міжнародных службаў навін, саступаючы аўдыторыі BBC амаль у два разы (BBC World — 277,6 млн. хатніх гаспадарак).
CNN у Еўропе Галаўны еўрапейскі офіс CNN знаходзіцца ў Лондане.
Геаграфія Бюро CNN Заўвага: Тоўстым шрыфтам выдзелены бюро, якія існуюць з моманту заснавання кампаніі.
Бюро ў ЗША Атланта (Штаб-кватэра) Бостан Вашынгтон Далас Дэтройт Лос-Анджэлес Маямі Новы Арлеан Нью-Ёрк Сан-Францыска Сіэтл Чыкага
Міжнародныя Бюро Аман, Іарданія (невялікае бюро) Афіны, Грэцыя (невялікае бюро) Багдад, Ірак Бангкок, Тайланд Берлін, Германія Бейрут, Ліван Багата, Калумбія (невялікае бюро) Брусель, Бельгія (невялікае бюро) Буэнас-Айрэс, Аргенціна Гавана, Куба Ганконг, Кітай Джакарта, Інданезія Дубай, ААЭ Ісламабад, Пакістан Іерусалім, Ізраіль Каір, Егіпет Лондан, Вялікабрытанія Мадрыд, Іспанія Мехіка, Мексіка Масква, Расія Найробі, Кенія (невялікае бюро) Нью-Дэлі, Індыя Рым, Італія Пекін, Кітай Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія (невялікае бюро) Сан-Паўлу, Бразілія (невялікае бюро) Сеул, Паўднёвая Карэя Токіа, Японія Франкфурт, Германія (невялікае бюро)
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлекампаніі ЗША Катэгорыя:Тэлеканалы ЗША Катэгорыя:Тэлеканалы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлекампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлеканалы паводле алфавіта
Катэгорыя:Даччыныя кампаніі WarnerMedia Катэгорыя:Тэлеканалы WarnerMedia