Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд (; нар. , Кіеў) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык.
Стваральнік студэнцкай арганізацыі «Студэнцкі саюз» (кан. 1980-х). Адзін з заснавальнікаў Рэспубліканскага студэнцкага саюза.
Дэпутат гарсавета г. Магілёва (1990—1996), адзін з ініцыятараў стварэння аддзела па справах моладзі ў г. Магілёве (1993) і яго кіраўнік (1993—1995). Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання (1995—1996), намеснік старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванню. Адзін з заснавальнікаў фракцыі «Грамадзянскае Дзеянне» (1995). Пасля канстытуцыйнага крызісу і рэферэндуму звольнены з Вярхоўнага Савету з фармулёўкай «па скарачэнні штатаў» (1996).
У 1995 г. стварыў і ўзначаліў Рэспубліканскую моладзевую арганізацыю «Грамадзянскі форум». У 1997 г. — ініцыятар стварэння першай моладзевай кааліцыі пад назвай «Маладая Беларусь».
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Ленінскага раёна г. Мінска (з 2000). Член сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванні. Выносіў на разгляд Парламенту шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» і інш.Владимир Новосяд: Неразрешимых проблем нет. Есть дефицит времени («Молодежный проспект». Спецвыпуск «Новости Серебрянки». № 6 (100). Ноябрь 2002)
Падчас выбараў у мясцовыя саветы у 2003 г. выкрывая фальсіфікацыі, якія не дазволілі яго памочніку А.Мельнікаву атрымаць пасаду дэпутату Мінскага гарсавету «Авось» выносит (БелГазета № 14 от 12.04.04) .
Да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2004 г. і мясцовых выбарах 2007 г. не быў дапушчаны выбаркамам. Падчас парламенцкіх выбараў 2008 г. не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, але дамогся аднаўлення регістрацыі ў Цэнтральнай выбарчай камісііЦИК зарегистрировал бывшего депутата кандидатом в депутаты Палаты представителей будущего созыва (interfax.by 04.09.2008) .
Працуе, разам з аднадумцамі, над стварэннем партыі ліберальнай арыентацыі — Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) (з 2003, па стане на 2007 зарэгістравана не была)Скоро в Беларуси либералов будет не меньше, чем социал-демократов, В Белоруссии невозможно зарегистрировать партию, Не до либералов, В Белоруссии создана «Партия свободы и прогресса», В Минске проходит повторный учредительный съезд Партии свободы и прогресса .
У 2008 г. прымае удзел у парламенцкіх выбарах. Балатуецца па Свіслацкай выбарчай акрузе у г. Мінску (мікрараёны «Серабранка» і «Лошыца»). Выступае супраць зняцця кандыдатаў ад апазіцыі перад днем галасаванняДэбаты «Свабоды»: А.Янукевіч супраць У.Навасяда (Радыё «Свабода»; 23.09.2008). Падчас парламентскай кампаніі жорстка канфліктуе з кандыдатам «ад улады» Г.Давыдзька. Канфлікт дайшоў да пагроз з боку Давыдзькі «пасадзіць» НавасядаДействующий депутат обещал «посадить» «нищего» кандидата от оппозиции (AFN, 24.09.2008). Па выніках выбараў дэпутатам не стаўУ Владимира Новосяда украли победу, а затем ещё 10 % голосов (Новости Беларуси. Новости ГФ и ПСП; 01.10.2008) .
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Сайт арганізацыйнага камітэта па стварэнні Партыі Свабоды і Прагрэсу
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў