ЭхінакактусНапісанне Эхінакактус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2003, С.195 (Echinocactus) — род шарападобных сукулент з сямейства Кактусавыя, распаўсюджаныя ў пустынях Мексікі і на паўднёвым захадзе ЗША. Расліны растуць павольна, але іх вышыня можа дасягаць трох метраў, а шырыня — больш за метр.
Навуковая родавая назва паходзіць ад грэчаскага слова echinos — вожык.
Сістэматыка Па класіфікацыі Бакеберга род Эхінакактус адносіцца да падтрыбы Паўночныя шарападобныя кактусы (Boreocactinae Backeb.), трыбы Цэрэусавыя (Cereeae Britton et Rose) падсямейства Цэрэусавыя (Cereoideae Schum.).
Арэал Натуральны арэал гэтага роду — субтрапічныя пустыні ЗША і Мексікі, у тым ліку знакамітая пустыня Махавэ. Для гэтых раёнаў характэрныя вапнавыя і гліністыя глебы.
Катэгорыя:Кактусавыя