thumb|220px|Штаб-кватэра BASF у Людвігсхафене
BASF Societas Europaea (BASF SE, «Badische Anilin- & Soda-Fabrik» / «Бадзішэ анілін- унд сода- фабрык») — найбуйнейшы ў свецеBASF SE information and related industry information from Hoover's United Kingdom (UK) хімічны канцэрн. Штаб-кватэра — у горадзе Людвігсхафене ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе Германіі.
Гісторыя Канцэрн заснаваны 6 красавіка 1865 года. Скарачэнне BASF пазначала «Badische Anilin- und Soda-Fabrik», гэта значыць «Бадэнская фабрыка па вырабе аніліну і соды», але гэта назва састарэла, засталося толькі скарачэнне.
З 1925 па 1952 кампанія ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн IG Farben.
Апісанне
Адыграла важную ролю ў развіцці вытворчасці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысловага сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хімічных сродкаў аховы раслін, магнітных стужак.
Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш.
Уласнікі і кіраўніцтва 72 % акцый BASF належыць істытуцыянальным фундатарам (сярод якіх AXA SA — больш за 5 %, Allianz AG — 2,6 % і General Capital Group — 2,1 %).
Курт Бок () — старшыня савета дырэктараў, Юрген Штрубэ () — старшыня наглядальнага савета.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт кампаніі RELIUS-Gruppe BASF Performance Flooring
Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Германіі Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі