«Паляўнічыя на снезе» () — карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Напісана маслам па дрэве ў 1565 годзе. Карціна з'яўляецца часткай цыклу з шасці карцін, якія адлюстроўвалі поры года (пяць з іх, уключаючы, «Паляўнічых на снезе», захаваліся). Карціна знаходзіцца ў зборы Музея гісторыі мастацтваў у Вене.

Адсылкі ў культуры Карціна паказана ў адным з эпізодаў фільма Андрэя Таркоўскага «Салярыс», стала візуальнай асновай аднаго з эпізодаў яго ж фільма «Люстра» (60-я хвіліны фільма). Карціна паказана ў адным з эпізодаў фільма Ларса фон Трыеры «Меланхолія».

Цыкл «Дванаццаць месяцаў»

Катэгорыя:Карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага Катэгорыя:Карціны 1565 года Катэгорыя:Карціны са збораў Музея гісторыі мастацтваў у Вене