KBC Group падае банкаўскія і страхавыя паслугі пераважна ў краінах Еўрапейскага рэгіёна. Кліентамі кампаній Групы з'яўляюцца галоўным чынам прыватныя асобы і кампаніі малога і сярэдняга бізнесу. Група таксама добра прадстаўлена ў сектары карпаратыўнага абслугоўвання і на рынках капіталу.

KBC займае высокія пазіцыі на рынках Бельгіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама мае шырокую сетку абслугоўвання ў рамках Еўрапейскай канцэпцыі «Private Banker». Група выбарачна прадстаўлена ў шэрагу іншых краін і рэгіёнаў па ўсім свеце.

Спасылкі

Глабальны сайт кампаніі

Катэгорыя:Кампаніі Бельгіі Катэгорыя:Банкі Бельгіі