Маньчжоу-го — марыянеткавая дзяржава, залежная ад Японскай імперыі, якая існавала на тэрыторыі Паўночна-Усходняга Кітая ў 1932–1945 гг.
Першапачаткова была рэспублікай Маньчжурская дзяржава, а з 1934 года стала канстытуцыйнай манархіяй Вялікая Маньчжурская імперыя.
Маньчжоу-го з’явілася ў выніку Мукдэнскага інцыдэнту, калі японская Квантунская армія ўзяла штурмам крэпасць Мукдэн і захапіла рэгіён, устанавіўшы сваю ваенную адміністрацыю. Праз год афіцыйным кіраўніком дзяржавы (спачатку рэгентам) стаў Пу І, апошні імператар з дынастыі Цын.
Маньчжоу-го спыніла існаванне падчас савецкага ўварвання ў Маньчжурыю ў жніўні 1945 года. Чырвоная армія ў канцы вайны з Японіяй перадала тэрыторыю кітайскім камуністам, у 1949 годзе Маньчжурыя ўвайшла ў склад КНР.
Сталіца дзяржавы — Сіньцзін (цяпер — Чанчунь).
Перадумовы У XVII стагоддзі плямёны маньчжураў, захапіўшы Кітай, утварылі Імперыю Цын.
У другой палове XIX стагоддзя Імперыя Цын трапіла ў заняпад, што звязана з яе палітыкай ізаляцыянізму. Паслаблены Кітай стаў аб’ектам інтарэсаў іншых вялікіх дзяржаў, у першую чаргу — Японскай і Расійскай імперый, якія сталі весці саперніцтва за ўплыў на тэрыторыі Кітая. У 1860 годзе Расія і Імперыя Цын падпісалі Пекінскі трактат, які зацвярджаў мяжу паміж гэтымі дзяржавамі — Маньчжурыя была падзелена па рацэ Амур (тэрыторыя, якую атрымала Расія, у Кітаі называлі Знешняй Маньчжурыяй). Далейшае паслабленне Цынскай дзяржавы прывяло да росту ўплыву Расійскай імперыі ўжо ў самой Маньчжурыі — была пабудавана Кітайска-Усходняя чыгунка, для сувязі з Порт-Артурам і Уладзівастокам. Яна праходзіла праз адзін з найважнейшых гарадоў Маньчжурыі — Харбін. У далейшым расійскае кіраўніцтва разглядала праект «Жаўтаросія» — па каланізацыі рускімі паўночнай часткі Кітая, асновай якога і паслужыла б тэрыторыя вакол чыгункі.
Супрацьстаянне дзвюх дзяржаў за ўплыў у рэгіёне прывяло да руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, якую Расія прайграла. Расійскае ўладарства над Маньчжурыяй замянілася на японскае.
Гісторыя У 1911 годзе адбылася антыманархічная Сіньхайская рэвалюцыя, у выніку якой Цынская імперыя была ліквідавана, а Кітай быў абвешчаны рэспублікай. Шасцігадовы імператар Пу І перастаў быць афіцыйным кіраўніком дзяржавы, але за ім захавалі тытул і права жыць у Забароненым горадзе. Калі маладому імператару споўнілася 18 гадоў, яго выгналі з Забароненага горада і пазбавілі ўсіх тытулаў. Пу І пасяліўся ў японскай канцэсіі ў Цяньцзіне. З гэтага часу Японія будзе мець вялікі ўплыў на выгнанага імператара.
Да 1930 года камандаванне Квантунскай арміі, якая ахоўвала японскую частку Кітайска-Усходняй чыгункі, складае план поўнага захопу Маньчжурыі. У ноч з 18 на 19 верасня 1931 года японскія жаўнеры ўзарвалі ўчастак чыгункі, выдаўшы гэта за правакацыю з боку кітайцаў. Японцы пачалі абстрэл і штурм кітайскіх крэпасцей Бэйдаін і Мукдэн. Урад Чана Кайшы не мог дапамагчы сваім войскам у Маньчжурыі, і ім даводзілася адступаць. У выніку, Маньчжурыя цалкам акупавана японскімі войскамі.
1 сакавіка 1932 года абвешчана Маньчжурская дзяржава. Каб апраўдаць стварэнне гэтай дзяржавы, японцы запрасілі Пу І стаць яе кіраўніком. У 1934 годзе Пу І абвешчаны імператарам, а Маньчжоу-го атрымала афіцыйную назву Вялікая Маньчжурская імперыя.
Праз японскія інвестыцыі ў Маньчжоу-го праведзена індустрыялізацыя, у краіне сталі здабываць прыродныя рэсурсы.
У 1939 годзе войскі Маньчжоу-го прымалі ўдзел у баявых сутыкненнях супраць савецка-мангольскіх сіл на Халхін-голе.
У жніўні 1945 года Чырвоная Армія абвясціла вайну Японіі і пачала наступленне на тэрыторыю Маньчжоу-го.
18 жніўня імператар Пу І адрокся ад стальца, дзяржава Маньчжоу-го спыніла існаванне.
Пу І спрабаваў збегчы ў Японію, каб здацца амерыканскім войскам, але, калі рыхтаваўся да адлёту, савецкія дэсантнікі захапілі аэрапорт і ўзялі імператара ў палон.
Міжнародны статус У 1932 годзе Ліга нацый стварыла спецыяльную камісію пад кіраўніцтвам Віктара Бульвера-Літана, якую адправілі ў Маньчжурыю для вызначэння абставін Мукдэнскага інцыдэнту. У выніковай справаздачы камісіі было зафіксавана, што ўсе японскія дзеянні былі спланаванай агрэсіяй, а Маньчжурыя прызнавалася тэрыторыяй Кітая. Да таго ж японская заява, што Кітай — дэзарганізаваная дзяржава, не была прызнана. У дакладзе таксама адзначалася, што дзяржава Маньчжоу-го створана па волі Японіі, але без волі народа, які жыве на гэтай тэрыторыі. Японія прызнавалася парушальніцай міжнародных дамоў і Статута Лігі нацый.
Маньчжоу-го адразу прызнана Японіяй, у далейшым — яе хаўруснікамі (у тым ліку праяпонскім урадам Кітая). З еўрапейскіх краін яе прызналі Германія і яе хаўруснікі, а таксама СССР. Акрамя гэтага, Маньчжоу-го прызналі Сальвадор і Дамініканская Рэспубліка.
Адміністрацыйны падзел
За кароткі час існавання (1932—1945) у Маньчжоу-го часта праводзілі адміністрацыйныя рэформы. Ніжэй — табліца рэгіёнаў, якія існавалі ў розныя гады:
Год193219341937193919411943Лунцзян龍江省Хэйхэ黒河省Хэйхэ黒河省Хэйхэ黒河省Хэйхэ黒河省Хэйхэ黒河省Саньцзян三江省Саньцзян三江省Саньцзян三江省Саньцзян三江省Саньцзян三江省Лунцзян龍江省Лунцзян龍江省Лунцзян龍江省Лунцзян龍江省Лунцзян龍江省Бэянь 北安省Бэянь北安省Бэянь北安省Цзылінь吉林省Біньцзян濱江省Біньцзян濱江省Біньцзян濱江省Біньцзян濱江省Біньцзян濱江省Муданьцзян 牡丹江省Муданьцзян牡丹江省Муданьцзян牡丹江省Аб’яднаныДунмань東満総省Дунань東安省Дунань東安省Цзяньдао間島省Цзяньдао間島省Цзяньдао間島省Цзяньдао間島省Цзылінь吉林省Цзылінь吉林省Цзылінь吉林省Цзылінь吉林省Цзылінь吉林省Фэнцянь奉天省Аньдун安東省Аньдун安東省Аньдун 安東省Аньдун安東省Аньдун安東省Тунхуа通化省Тунхуа通化省Тунхуа通化省Фэнцянь奉天省Фэнцянь奉天省Фэнцянь奉天省Фэнцянь奉天省Фэнцянь奉天省Сыпін四平省Сыпін四平省Цзыньчжоу錦州省Цзыньчжоу錦州省Цзыньчжоу錦州省Цзыньчжоу錦州省Цзыньчжоу錦州省Сінань興安省 Сінань興安省 Сінань興安省Паўночны Сінань興安北省Паўночны Сінань興安北省Аб’яднаныСінань興安総省Усходні Сінань興安東省Усходні Сінань興安東省Паўднёвы Сінань興安南省Паўднёвы Сінань興安南省Заходні Сінань興安西省Заходні Сінань興安西省 -Жэхэ熱河省Жэхэ熱河省Жэхэ熱河省Жэхэ熱河省Жэхэ熱河省Сіньцзін新京特別市Сіньцзін新京特別市Сіньцзін新京特別市Сіньцзін新京特別市Сіньцзін新京特別市Сіньцзін新京特別市
Палітыка Звычайна гісторыкі разглядаюць Маньчжоу-го як марыянетачную дзяржаву Японскай імперыі, абгрунтоўваючы гэта моцнай вайсковай прысутнасцю і строгім кантролем за ўрадам дзяржавы. У кітайскай гістарыяграфіі яе звычайна называюць «Вэй Маньчжоу-го» (Фальшывая Маньчжурская дзяржава).
З 1934 года Маньчжоу-го абвяшчалася манархіяй. Імператар кіраваў краінай, абапіраючыся на Дзяржаўны Савет (кіт. 國務院) — фактычна, урад, у які ўваходзілі міністры, кожны з якіх меў намесніка, пастаўленага Японіяй. Галоўнакамандуючы Квантунскай арміяй таксама быў і паслом Японіі ў дзяржаве. Ён меў права вета на ўсе рашэнні імператара Маньчжоу-го, а таксама ўдзельнічаў у прызначэнні японскіх намеснікаў міністраў у Дзяржаўным савеце.
Таксама існаваў Заканадаўчы савет, роля якога зводзілася да фармальнага ўхвалення пастаноў Дзяржсавета.
У Маньчжоу-го была адзіная дазволеная палітычная партыя, якая падпарадкоўвалася ўраду — Таварыства згоды Маньчжоу-го (кіт. 滿洲國協和會, у англамоўных крыніцах Concordia Association). Акрамя яе арганізаваць палітычныя арганізацыі было дазволена толькі некаторым эмігранцкім групам, напрыклад, рускім (Расійская фашысцкая партыя).
Пошта і паштовыя маркі Першыя маркі «Паштовай службы Маньчжурскай дзяржавы» выйшлі 28 чэрвеня 1932 года. Яны мелі розны намінал і маглі быць з двума тыпамі малюнкаў — з пагадай у Ляаяне і з партрэтам імператара Пу І.
З 1934 года, у сувязі са зменай назвы дзяржавы, новы выпуск марак выйшаў з надпісам «Паштовая служба Маньчжурскай імперыі».
З 1935 года выпускаліся маркі з малюнкам герба Маньчжоу-го. З 1937 года да ліквідацыі дзяржавы ў 1945 годзе выходзілі памятныя маркі ў гонар прыняцця новых законаў, гадавіны стварэння Маньчжоу-го, і ў гонар Японіі (напрыклад, да 2600-годдзя японскай дзяржавы ў 1940 годзе).
Апошні выпуск паштовых марак Маньчжоу-го адбыўся 2 мая 1945 года, у гонар 10-годдзя імператарскага ўказа «Адна дабрадзейнасць, адно сэрца», выдадзенага ў знак салідарнасці Маньчжоу-го з Японіяй.
Пасля ліквідацыі дзяржавы паштовыя службы маньчжурскага рэгіёна працягвалі выкарыстоўваць маркі Маньчжоу-го, якія захаваліся, робячы на іх наддрукоўкі «Кітайская рэспубліка» на кітайскай мове.
Гл. таксама Японскае ўварванне ў Маньчжурыю 1931 Япона-кітайская вайна 1937-1945
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя краіны Катэгорыя:Гісторыя Кітая Катэгорыя:Маньчжурыя