Аку́ліч — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты
Антон Паўлавіч Акуліч (нар. 1939) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні (тэхналогіі і машыны апрацоўкі ціскам). Валерый Канстанцінавіч Акуліч (нар. 1940) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі механізмаў, машын і аўтаматычных ліній. Кандыдат тэхнічных навук (1970), дацэнт (1976). Іван Людвігавіч Акуліч (нар. 1946) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1989). Мікалай Васільевіч Акуліч (нар. 1971) — беларускі фізіёлаг. Кандыдат біялагічных навук (1997), дацэнт (2000). Савелій Антонавіч Акуліч (1929—2002) — беларускі краязнаўца і гісторык мастацтва. Станіслаў Феліксавіч Акуліч — Герой Сацыялістычнай Працы. Сяргей Акуліч (нар. 1986) — беларускі валейбаліст.