Жа́бінкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Жабінка (не ўваходзіць у сельсавет).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жабінка. 16 красавіка 1952 года Жабінка набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага пассавета.
З 8 жніўня 1959 года гарадскі пасёлак Жабінка і Жабінкаўскі пассавет у складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Жабінка з населенымі пунктамі (Абрамавічы, Здзітава, Курпічы, Малая Жабінка, Мышчыцы, Навасады, Нагараны, Непакойчыцы, Пуцішча, Пшанаі, Салейкі і Сцяброва), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Жабінкаўскага пассавета, — у складзе Брэсцкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 19 верасня 1967 года ў склад Жабінкі ўключаны вёскі Абрамавічы, Малая Жабінка, Мышчыцы і пасёлак цукровага заводаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).. Пасля набыцця Жабінкай статуса горада 23 снежня 1970 года пассавет рэарганізаваны ў гарсавет.
2 сакавіка 1998 года Жабінкаўскі сельсавет адноўлены. 22 снежня 1999 года ў склад сельсавета з Хмелеўскага сельсавета перададзена вёска РачкіРешение Брестского областного Совета депутатов от 22 декабря 1999 г. № 23 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана частка скасаванага Якаўчыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Бабры, Вялікія Якаўчыцы, Залуззе, Панцюхі, Пруск). 9 лістапада 2017 года ў склад Жабінкі ўвайшлі вёскі Здзітава, Курпічы, Сцяброва, ШчэглікіРешение Жабинковского районного Совета депутатов от 9 ноября 2017 г. № 140 Об упразднении сельских населенных пунктов Жабинковского районаРешение Брестского областного Совета депутатов от 22 сентября 2017 г. № 278 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1313 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 86,0 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 6,3 % — рускія; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 993 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1952 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1998 годзе