Альба () — галоўны горад вобласці Лангэ на мяжы Лігурыі і П’емонта, уздоўж ракі Танара, у італьянскай правінцыі Кунеа. Ваколіцы славяцца сваімі персікамі, белымі труфелямі і сухім віном.

Насельніцтва складае 29 759 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае 551 чал./км². Займае плошчу 54 км². Паштовы індэкс — 12051. Тэлефонны код — 00173. Заступнік горада - святы Лаўрэнцій. Свята горада штогод святкуецца 10 жніўня.

Гісторыя

Заснаванне паселішча Альба-Пампея (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулу Пампею Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імператараў, Перцінакс. З IV стагоддзя ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам архібіскупа Міланскага. З XI стагоддзя — свабодная камуна Ламбардскай лігі, у пазнейшыя часы — яблык разладу паміж манферацкімі Алерамічы, міланскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дома, пасля чаго страціў былое значэнне.

Славутасці Помнікі даўніны — раманскі сабор св. Лаўрэнція (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагоддзі), гатычная царква св. Дамініка, сярэдневяковы біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагоддзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стст.

+center|250pxcenter|270px center|250pxУ саборнай царквеКраявід горадаП'яцца Рысарджымента

Катэгорыя:Гарады П’емонта