Галерэя Віктара Эмануіла II () — пасаж у Мілане, названы ў гонар караля Віктара Эмануіла II. Галерэя злучае плошчу перад Міланскім саборам з плошчай перад тэатрам Ла Скала. Яна была пабудавана па праекце архітэктара Джузэпэ Менгоні ў 1865—1877 гг. Падчас будаўнічых прац Менгоні зваліўся з лясоў і загінуў.
Галерэя ў плане мае форму лацінскага крыжа з васьмівугольным цэнтрам, упрыгожаным мазаікамі, якія адлюстроўваюць чатыры кантынента (акрамя Аўстраліі), а таксама алегарычныя выявы мастацтва, земляробствы, навукі і прамысловасці. Зверху галерэя пакрыта купалам са шкла і жалеза.
У наш час галерэя Віктара Эмануіла II з'яўляецца адной з турыстычных славутасцяў Мілана. Тут размешчаны шматлікія знакамітыя магазіны (Gucci, Prada, Louis Vuitton), вядомыя кафэ і рэстараны. У галерэі праводзяцца канцэрты і выстаўкі.
Літаратура
Спасылкі
Інфармацыя пра галерэю
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мілана Катэгорыя:З’явіліся ў 1877 годзе Катэгорыя:Эканоміка Мілана Катэгорыя:Гандлёвыя будынкі і збудаванні