Каралеўская бібліятэка Бельгіі (, ), неафіцыйна вядомая таксама як Альберціна — нацыянальная навуковая бібліятэка Бельгіі. Асноўная мэта бібліятэкі — збіраць і захоўваць усе выданні, якія публікуюцца ў Бельгіі, а таксама працы бельгійцаў, якія жывуць за мяжой. У адпаведнасці з бельгійскім заканадаўствам пра абавязковы экзэмпляр, бібліятэка атрымлівае як мінімум адзін экзэмпляр кожнага выдання, якое публікуецца ў Бельгіі.
Акрамя бельгійскіх, бібліятэка ўтрымлівае вялікую колькасць замежных выданняў.
Бібліятэка знаходзіцца ў Бруселі на Гары Мастацтваў.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Бібліятэкі Бельгіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1837 годзе Катэгорыя:Брусель Б