Олівер Хэвісайд (Хевісайд) (,  — ) — англійскі вучоны-самавук, інжынер, матэматык і фізік. Упершыню ўжыў комплексныя лікі для вывучэння электрычных ланцугоў, распрацаваў тэхніку прымянення пераўтварэння Лапласа для вырашэння дыферэнцыяльных ураўненняў, перафармуляваў ураўненні Максвела ў звычайных цяпер тэрмінах трохмерных вектараў, напружванняў электрычнага і магнітнага палёў і электрычнай і магнітнай індукцыі, і, незалежна ад іншых матэматыкаў, стварыў вектарны аналіз. Нягледзячы на тое, што Хэвісайд вялікую частку жыцця быў не ў ладах з навуковай супольнасцю, яго працы змянілі аблічча матэматыкі і фізікі.

Літаратура

А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн., ТетраСистемс, 2007. — С. 551.

Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі