Міхал Ходзька або Барэйка (; ) — паэт, перакладчык, палітычны дзеяч.

Біяграфія Сын Яна Ходзькі, брат Юзафа Ходзькі, Станіслава Ходзькі і Аляксандра Ходзькі. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго падаўлення інтэрніраваны прускімі ўладамі ў Мемель (цяпер Клайпеда).

Эмігрыраваў у Францыю, быў членам карбанарскіх і масонскіх груповак у Парыжы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арганізацыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспедыцыі палкоўніка Юзафа Заліўскага (1833) ў межы Расійскай імперыі. Паводле плану Заліўскага, Ходзьку ў меркаваным новым паўстанні прызначана пасада начальніка Трэцяй акругі (Пінскі і Слуцкі паветы Мінскай губерні). Пераканаўшыся ў немагчымасці выканаць місію, праз Усходнюю Галіцыю, Уроцлаў, Познань і Саксонію вярнуўся ў Парыж. У 1848 годзе разам з А. Міцкевічам арганізаваў польскі легіён у Італіі, удзельнічаў у ваенных акцыях.

Аўтар паэм «Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.» (1841) і «Шыман Канарскі» (1845), успамінаў «Экспедыцыя ў Польшчу ў 1833 г. аднаго з эмісараў» (1835) і «Міцкевіч і польскі легіён у Італіі» (1862). Перакладаў на польскую мову творы Дж. Байрана «Маэепа» і «Манфрэд». Памёр у Парыжы.

Творы «Dziesięć obrazów z wyprawy do Polski 1833 r. : 1834—1835 : poema z muzyką do dwóch pieśni, i czterema portretami» Paryż 1841, «Dwa akty» Paryż 1845, «Szymon Konarski. Obr. 1, Śmierć xiędza Trynkowskiego : poema dramatyczne», Paryż 1845, «Oni, to my : wiersz», Paryż 1848, «Siedm listów o legionie polskim we Włoszech», Paryż 1850, «Kongres i amnestya» Paryż 1856, Paryż 1856, «Jezioro cudów : poemat chrześcijański», Paryż 1857, «Noc pielgrzyma : urywek z poematu ducha», Paryż 1861, «Adam Mickiewicz i legion polski we Włoszech : czterdziestego ósmego lata wspomnienie», Paryż 1862, «Żywot Rajmónda Rembielińskiego», Paryż 1862, «Zapowiedź poematu nowego Człowiek wobec Boga i przyrody tomów II ; Legenda o Madeju z XVI stólecia ofiarowana dla dorastającego pokolenia» Paryż 1876.

Беларускія пераклады Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.: Карціна VII // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Беларуская польскамоўная паэзія XIX ст. Мн., 1998.

Крыніцы

Літаратура Аўсяная М. Ходзька // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крывічах Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Міхал