Эбані́т (ад - чорнае дрэва) — вулканізаваны натуральны або сінтэтычны каўчук з вялікім утрыманнем серы (30—50 % у разліку на масу каўчуку), звычайна цёмна-бурага або чорнага колеру. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваецца эбанітавы і вугальны пыл, крэйда, каалін, тальк і інш.

Уласцівасці У адрозненне ад мяккай гумы, эбаніт не мае высокай эластычнасці пры звычайных тэмпературах і нагадвае цвёрдую пластмасу. Валодае добрымі электраізаляцыйнымі ўласцівасцямі, негіграскапічыны, устойлівы да ўздзеяння кіслот і шчолачаў. Здольны да механічнай апрацоўкі.

шчыльнасць 1,15—1,68 г/см³; модуль Юнга 02/03 гПа (20/10³ — 30·10³ кгс/см²); трываласць пры расцяжэнні 52—67 МН/м² (520—670 кгс/см²), удзельнае аб'ёмнае электрычнае супраціўленне 1014—1015 Ом·см.

Недахопамі эбанітаў з'яўляецца іх ломкасць, здольнасць разбурацца ў акісляльніках, хлараваных і араматычных вуглевадародах. Пад непасрэдным уздзеяннем сонечнага святла на паверхні эбанітаў утвараецца серная кіслата, якая змяншае паверхневае электрычнае супраціўленне.

Выкарыстанне Эбаніты галоўным чынам выкарыстоўваюцца ў электратэхніцы (выраб дэталяў электрычных прылад, акумулятарных бакаў). Таксама выкарыстоўваюцца пры вырабе ёмістасцей, выкарыстоўваемых у агрэсіўным асяроддзі, гуміраванні хімічнай апаратуры.

Літаратура

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Палімеры