Альфонса XIII (, 17 мая 1886, Мадрыд — , ) — кароль Іспаніі (1886—1931), дзед караля Хуана Карласа I і прадзед караля Філіпа VI.
Праўленне У адрозненне ад большасці манархаў свету Альфонса валадарыў з самага нараджэння (ён нарадзіўся пасля смерці свайго бацькі Альфонса XII 17 мая 1886 года і быў неадкладна абвешчаны каралём), але не да самай смерці (ён быў выгнаны з краіны рэвалюцыяй 1931). Юнацкія і маладыя гады караля прыйшліся на іспанска-амерыканскую вайну, страту Кубы і Філіпін, пачатак палітычнага крызісу ў краіне — за гады яго валадарання анархісты забілі чатырох прэм’ер-міністраў Іспаніі. У 1902 16-гадовы манарх быў абвешчаны паўналетнім. Падчас пандэміі іспанскага грыпу, ўсхадзіўся ў апошнія месяцы першай сусветнай вайны ў 1918, кароль таксама захварэў, але ачуняў. 3 чэрвеня 1928 г. яму было прысвоена званне брытанскага фельдмаршала.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Каралі іспанскія Катэгорыя:Іспанскія Бурбоны Катэгорыя:Філатэлісты Іспаніі Катэгорыя:Фельдмаршалы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Каранаваныя дзеці Катэгорыя:Пасмяротныя дзеці