Дзюсельдорфская дзяржаўная акадэмія мастацтваў () — акадэмія мастацтваў, навучальная ўстанова ў Дзюсельдорфе ў Германіі.

Гісторыя Акадэмія створана ў 1773 як Акадэмія жывапісу, архітэктуры і скульптуры пры пфальцграфе Нойбургскім на базе школы жывапісу, заснаванай у 1762 Ламбертам Краге. Падчас напалеонаўскіх войн значная частка калекцыі акадэміі была перавезена ў Мюнхен. Бурнае развіццё акадэмія атрымала пасля далучэння Дзюсельдорфа да Прусіі ў 1815 годзе, стаўшы каралеўскай акадэміяй мастацтваў. У сярэдзіне XIX стагоддзі акадэмія атрымала сусветную вядомасць, пачала прымаць вучняў з розных краін. У ёй утварылася «дзюсельдорфская школа» жывапісу.

У наш час у акадэміі навучаецца прыкладна 370 студэнтаў.

Кіраўнікі акадэміі 1819—1824 — Петэр Іозеф фон Карнеліус 1826—1859 — Вільгельм фон Шадаў 1924—1933 — Вальтэр Кесбах () 1945—1946 — Эвальд Матарэ () 1959—1965 — Ганс Швіперт () 1972—1981 — Норберт Крыке () 1988—2009 — Маркус Люперц () c 2009 — Тоні Крэг ()

Вядомыя студэнты і выкладчыкі Андрэас Ахенбах Освальд Ахенбах Ёзэф Бойс Арно Брэкер Вільгельм Буш Карл Вімар Адольф Зель Хрысціян Зель Старэйшы Аўгуст Фрыдрых Зігерт Вільгельм Зон Карл Фердынанд Зон — з 1833 прафесар Карл Рудольф Зон Паўль Эдуард Рыхард Зон Макс Енсен Вільгельм Кампхаўзен Яніс Кунеліс Эмануэль Лойцэ (1816—1868) — нямецкі і амерыканскі мастак Вільгельм Лембрук Ота Мадэрзон Зігмар Польке Карл Ру Ларс Хертэрвіг — студэнт з 1852 па 1854 год, вучыўся ў Ханса Гудэ. Анры Фарні Ансельм Феербах Карл Янсен

Спасылкі Афіцыйны сайт Дзюсельдорфской акадэміі мастацтваў

Катэгорыя:Акадэміі мастацтваў Германіі

Катэгорыя:1773 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Германіі