Шкло — цвёрды аморфны неарганічны матэрыял, які выходзіць праз хуткае астуджэнне расплаву без яго крышталізацыі. На ступені атамаў цвёрдае шкло захоўвае аморфную структуру, пазбаўленую далёкага парадку, уласцівую вадкасцям. Шкло крохкае і анізатропнае. Пры награванні яно паступова размякчаецца і не мае акрэсленай тэмпературы плаўлення.
Да шклоўтвараючых належаць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэнні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць вышэйшую глейкасць проці расплаваў нешклоўтвараючых рэчываўСкло неорганічне. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. — К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. — 543с..
Шклоўтвараючыя рэчывы Да шклоўтвараючых рэчываў належаць: Простыя рэчывы: S Se Ge Аксіды: SiO2 B2O3 P2O5 TeO2 GeO2 Фтарыды: AlF3 ZrF4 і інш.
Некаторыя кшталты шкла У залежнасці ад асноўнага шклоўтвараючага рэчыва, якое выкарыстоўвалася, шкло бывае аксідным (сілікатнае, кварцавае, германатнае, фасфатнае, баратнае), фтарыдным, сульфідным і г. д.
Базавы метад атрымання сілікатнага шкла гэта награванне сумесі кварцавага пяску (SiO2), соды (Na2CO3) і вапняку або крэйды (CaCO3). У выніку атрымоўваецца хімічны комплекс з складам Na2O*CaO*6SiO2. У прамысловыя маркі шкла звычайна ўваходзяць злучэнні магнію і алюмінію.
Кварцавае шкло робяць плаўленнем крэмнязёмнай сыравіны высокай чысціні (звычайна кварцыт, горны крышталь), яго хімічная формула — SiO2. Кварцавае шкло можа быць таксама прыроднага паходжання, яно ўтвараецца пры трапленні маланкі ў паклады кварцавага пяску.
Адрозніваюць асобныя віды шкла паводле сферы яго ўжытку:
Аптычнае шкло — ужываюць дзеля выраба лінз і іншых дэталяў аптычных прыбораў. Хіміка-лабараторнае шкло — шкло, якое валодае высокай хімічнай і тэрмічнай устойлівасцю. Архітэктурнае шкло — ужываецца ў будаўніцтве Аўтамабільнае шкло — ужываецца для шклення аўтатранспартных сродкаў Арганічнае шкло (аргшкло) — пластмаса, якая атрымала сваю назву за празрыстасць, насамрэч дачынення да шкла не мае.
Гл. таксама Крышталь Аэрагель Вадкае шкло Уранавае шкло Другаснае выкарыстанне шклотары Шклавата
Крыніцы
Спасылкі
Музей шкла
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы