Пружа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пружаны (не ўваходзяць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Пружаны. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слонімцы, сельсавет перайменаваны ў Слонімцаўскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 14 красавіка 1960 года Пружанскі сельсавет утвораны зноў шляхам аб’яднання скасаваных Параслянскага і Слонімцаўскага сельсаветаў, цэнтр — горад ПружаныРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 4 верасня 1972 года скасаваны хутар КуплінРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3585 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 82,0 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 5,7 % — украінцы, 1,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2900 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе