Жак Філіп Мары Бінэ (Jacques Philippe Marie Binet; , — , ) — французскі матэматык, механік і астраном.
Біяграфія Скончыў політэхнічную школу (1806) і ўжо з наступнага года пачаў выкладаць e ёй. З 1843 года член Парыжскай Акадэміі Навук.
Бінэ адным з першых прыйшоў да ідэй матрычнай алгебры і першым апублікаваў у 1812 годзе правіла множання матрыц. З яго імем звязана формула Бінэ для лікаў Фібаначы, хоць гэту формулу стагоддзем раней атрымаў Абрахам дэ Муаўр. Незалежна ад Эйлера знайшоў прыватнае рашэнне задачы аб чатырох кубах (формулы Эйлера і Бінэ). Бінэ належыць таксама шэраг важных тэарэм у механіцы для целаў, што верцяцца.
Літаратура А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.542
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Францыі