Абрахам дэ Муаўр (Abraham de Moivre, 26 мая 1667, Вітры-ле-Франсуа-27 лістапада 1754, Лондан) — англійскі матэматык французскага паходжання.

Навуковая дзейнасць Муаўр адкрыў (1707) формулу Муаўра для ўзвядзення ў ступень (і здабывання каранёў) камплексных лікаў, зададзеных у трыганаметрычнай форме.

Ён першы пачаў выкарыстоўваць узвядзенне ў ступень бясконцых шэрагаў.

Яму і Дж. Стырлінгу належыць асімптатычны выраз фактарыяла, які носіць назву формулы Стырлінга.

Акрамя аналізу, Муаўр унёс вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей. Даказаў асобныя выпадкі тэарэмы Лапласа. Правёў імавернаснае даследаванне азартных гульняў і шэрагу статыстычных дадзеных па народанасельніцтву. Акрамя звычайнага, ён выкарыстаў раўнамернае размеркаванне. Для дыскрэтнага выпадку выкарыстаў і глыбока даследаваў паслядоўнасці, названыя ім рэкурэнтнымі (зваротнымі). Большасць вынікаў дэ Муаўра была неўзабаве перакрыта працамі Лапласа; ступень магчымага ўплыву дэ Муаўра на Лапласа няясная.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1697), Парыжскай (1754) і Берлінскай (1735) акадэмій.

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі