Хайнц Хопф (; , Грэбшэн (ням. Gräbschen), Германія, цяпер Грабішын (польск. Grabiszyn), раён Уроцлава, Польшча — , Цалікон, Швейцарыя) — нямецкі і швейцарскі матэматык.
Біяграфія Хопф навучаўся ў Сілезскім універсітэце Фрыдрыха-Вільгельма, у Першую сусветную вайну быў прызваны ў войска, двойчы паранены і ўзнагароджаны Жалезным крыжам 1-й ступені. Пасля вайны працягваў адукацыю ў Гайдэльбергскім і Берлінскім універсітэце. Сярод яго настаўнікаў былі І.Шур і Л.Бібербах. Абараніўшы ў 1925 дысертацыю па тапалогіі стаў працаваць у Гётынгенскім універсітэце, дзе пачалося яго цеснае супрацоўніцтва з П. С. Аляксандравым. У 1927—1928 гадах працаваў у Прынстанскім універсітэце, з 1928 года — у Берлінскім універсітэце. У 1931 годзе прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, дзе займае кафедру знакамітага Германа Вейля. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі фашыстаў, Хопфа, як асобу яўрэйскага паходжання пазбаўляюць нямецкага грамадзянства і ён прымае швейцарскае.
Гл. таксама Алгебра Хопфа
Расслаенне Хопфа
Літаратура Alexandroff P., Hopf H. Topologie Bd.1 — B:, 1935
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі Швейцарыі Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Дыферэнцыяльныя геометры Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя М. І. Лабачэўскага