Бо Цзюі, Бо Лэцянь, Бо Чанцін (; 772, прав. Шаньсі, Кітай — 846) — кітайскі .
Біяграфія
Займаў высокія дзяржаўныя пасады. Член імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феадальных парадкаў аддалены ад імператарскага двара.
Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства VIII—IX ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.
Літаратура
Катэгорыя:Кітайскамоўныя паэты