Каралеўскі палац у Турыне (Палацца Рэале; Palazzo Reale) — галоўная рэзідэнцыя кіраўнікоў Савойскай дынастыі ў Турыне. Першай гаспадыняй палаца, збудаванага ў 1646-60 гг. па барочнаму праекту бацькі і сына дзі Кастэлмонтэ, была Крысціна Французская. Парадную лесвіцу палаца спраектаваў у XVIII стагоддзі Філіпа Ювара. Палацавая капэла злучаецца пераходам з Турынскім саборам, дзе знаходзіцца Турынская плашчаніца.
У ліку іншых рэзідэнцый Савойскага дому каралеўскі палац знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.
Літаратура Carlo Merlini, Palazzi e Curiosità Storiche di Torino, Torino, Stamperia Rattero. Vittorio Viale, Mostra del barocco piemontese, Palazzo Madama, Palazzo reale, Palazzina di Caccia di Stupinigi, 1963, Torino. Umberto Chierici, Torino: il Palazzo Reale, 1969, Fratelli Pozzo Editore, Torino. Il Palazzo Reale, collana Le grandi Residenze Sabaude, Umberto Allemandi, Torino, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў стылі барока Турын Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі Катэгорыя:Турын