Мяжа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1924—1931 гадах.
Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў Віцебскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 года). Цэнтр — вёска Мяжа. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі (Газьбянскі), Зайкаўскі, Мяжанскі, Палоўскі, Паташненскі (Паташнянскі), Рудненскі (Руднянскі), Шабраўскі. Мяжанскі раён скасаваны 8 ліпеня 1931 года, Палоўскі і Шабраўскі сельсаветы перададзены ў склад Суражскага раёна, Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Мяжанскі, Паташнянскі, Руднянскі сельсаветы — у склад Гарадоцкага раёна.
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гарадоцкага раёна