thumb|right|200px|Герб Папы Францыска. Кожны бачны кіраўнік Каталіцкай Царквы — Папа Рымскі — мае свой уласны асабісты герб, які служыць сімвалам яго пантыфікату.

Гербы ўсіх нядаўніх Рымскіх Папаў утрымлівалі выяву Папскай тыяры. Бенедыкт XVI змяніў гэту геральдычную традыцыю і выкарыстаў замест тыяры мітру і палій. Папскі герб традыцыйна змяшчае залаты і сярэбраны ключы, якія ўяўляюць ўладу звязваць і развязваць на зямлі (сярэбраны) і на нябёсах (залаты). Яны — спасылка на Евангелле ад Матфея, главу 16, вершы 18-19:

«I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небеЕвангелле паводле Мацвея.»

Такім чынам у царкоўнай геральдыцы ключы адлюстроўваюць у сімвалічнай форме духоўную ўладу Папы як Вікарыя Хрыста на Зямлі.

Гербы Рымскіх Папаў

Звязаныя з папскімі гербамі 170pxГерб Святога Прастола. 170pxДзяржаўны герб Ватыкана. 150pxЭмблема Ватыкана. (выкарыстоўваецца на сцягу Ватыкана). 150pxЭмблема Sede Vacante, выкарыстоўваецца ў перыяд міжцарства, калі няма кіруючага Папы.

Спасылкі Асабістыя гербы Папаў Рымскіх

Катэгорыя:Ватыкан *